20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міні-копіі кніг Беларусі перададуць у экспазіцыю і фонды знакамітай бібліятэкі, якая знаходзіцца ў егіпецкім горадзе Александрыя, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Мінкультуры.
Такая дамоўленасць стала вынікам рабочай сустрэчы прадстаўнікоў Александрыйскай бібліятэкі і беларускай дэлегацыі, у складзе якой старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава і старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч.
Урачыстая цырымонія перадачы міні-копій кніг запланавана на пачатак кастрычніка бягучага года.
Візіт беларускай дэлегацыі ў Александрыю стаў лагічным працягам развіцця дасягнутых у кастрычніку мінулага года дамоўленасцей аб развіцці беларускага-егіпецкага гуманітарнага супрацоўніцтва.-0-