Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 сакавіка 2022, 12:50

Мінчан запрашаюць павандраваць па "Лабірынтах гуку" мастака і музыканта Івана Кірчука

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Лабірынты гуку" беларускага музыканта і мастака Івана Кірчука адкрыецца 16 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У праекце прадставяць больш за 40 графічных работ, выкананых у чорна-белай гаме. Сабраныя творы мастака ахопліваюць 40 гадоў яго жыцця, у якім былі шматлікія падарожжы, фестывалі і мноства дарог. У час падарожжаў ён рэгулярна рабіў эскізы, якія пасля ўвасабляліся ў творы мастацтва. Карціны, якія атрымаліся ў выніку, - гэта вібрацыі вышэйшых сусветаў, з якімі ў час медытацый у далёкіх паездках судакраналася душа мастака.

"Аўтара з самага ранняга дзяцінства захаплялі гукі, што акружалі яго паўсюль: шум чыгункі, музыка на канцэртах і фестывалях, гук узлятаючага самалёта. Усе перажытыя моманты яго жыцця складваліся ў мноства асобных гукаў, якія ўпісаліся ў яго сэрца шматлікімі лабірынтамі часоў, краін, пахаў і ўражанняў. У работах Івана гукі застылі ў прасторах і ўпалі лініямі на паперу", - адзначаюць арганізатары.

Іван Кірчук - музыкант, фалькларыст, кампазітар і мастак. На базе Мінскага вучылішча мастацтваў стварыў вучэбныя лабараторыі і фальклорныя калектывы "Прадвесне", "Бліскавіца", "Дабрадзеі", "Дзіва", якія розныя гады станавіліся лаўрэатамі міжнародных фестываляў. У ходзе многіх фальклорна-этнаграфічных экспедыцый па Беларусі ён сабраў унікальную этнаграфічную лабараторыю: прадметы народнага побыту, калекцыі старадаўняга адзення, тэатральных масак і лялек, аўдыя- і відэаархіў народных спевакоў і фальклорных калектываў. Сёння этнаграфічная лабараторыя ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі, дзе працуе Іван Кірчук, стала цэнтрам беларускага аўтэнтычнага мастацтва. Некаторыя з экспанатаў музея будуць прадстаўлены ў экспазіцыі.

Выстава прадоўжыцца да 2 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі