Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 студзеня 2019, 17:22

Міхаіл Фінберг 16 студзеня запрашае на канцэрт да 100-годдзя БССР

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі прэзентуе 16 студзеня ў Мінскім гарадскім палацы культуры святочную праграму, прысвечаную 100-годдзю ўтварэння БССР, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг.

"У канцэрце прагучаць песні, якія з'яўляюцца візітнай карткай краіны. У іх ліку: "Белая Русь", "Коляда", "Касіў Ясь канюшыну", "Полька беларуская", "Зачараваная мая". Іх выканаюць вядучыя салісты заслужанага калектыву Наталля Тамела, Валерыя Грыбусава, Руслан Мусвідас, Дзмітрый Качароўскі, Галіна Грамовіч, Алеся Дзержавец, Таццяна Глазунова, Аляксандр Салаўёў, Ягор Шаранкоў і Яўген Цымбаліст", - расказаў Міхаіл Фінберг.

Паводле слоў маэстра, для калектыву вельмі хвалююча рыхтаваць гэту праграму. "Мы ўспомнім імёны вядомых беларускіх кампазітараў і паэтаў і скажам словы ўдзячнасці нашай краіне. Запрашаю ўсіх на наш канцэрт", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі