Фота тэатра
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гастролі Свярдлоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі праходзяць у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры з 24 верасня па 7 кастрычніка, паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар свярдлоўскага тэатра Ян Смаленцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прывезлі з сабой адны з лепшых спектакляў, якія ёсць у нас у рэпертуары. Да вас прыехалі больш за 150 супрацоўнікаў тэатра: хор, балет, салісты, калектыў народных музычных інструментаў, дзіцячая студыя. Наогул увесь тэатр на два тыдні перабраўся ў Мінск", - растлумачыў Ян Смаленцаў.
Галоўны рэжысёр тэатра Піліп Разянкоў падкрэсліў, што гэтыя гастролі сталі сапраўды доўгачаканымі, таму што салісты, якія прыязджалі ў Мінск у 2015 годзе, з вялікай цеплынёй успамінаюць тую сустрэчу. Трупа Свярдлоўскага тэатра музычнай камедыі атрымала зарад яркіх уражанняў ад сустрэчы з мінскай публікай.
"Мы чакалі гэтыя гастролі і вельмі рады, што зноў тут. Мы прывезлі і тыя спектаклі, якія ўжо даўно ў нашым рэпертуары, і новыя пастаноўкі. Адкрывае гастролі легендарны спектакль "Мёртвыя душы" (24, 28 верасня, 4 кастрычніка). Яго паставіў галоўны рэжысёр тэатра Кірыл Стрэжнеў, якога сёння няма з намі, але якому ў бягучым годзе споўнілася б 70 гадоў. Гэты спектакль з вялікім поспехам прайшоў на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве, і ў свой час атрымаў вялікую колькасць самых розных узнагарод, у тым ліку чатыры "Залатыя маскі", - адзначыў рэжысёр.
"Мы пакажам класіку расійскага мюзікла "Пунсовыя ветразі" (27 верасня і 2 кастрычніка) з цудоўнай музыкай Дунаеўскага. А для аматараў класічнай аперэты прывезлі спектакль "Баядэра" (1, 6 кастрычніка). Яго мы стваралі да 90-годдзя тэатра", - дадаў Піліп Разянкоў.
Ён падкрэсліў, што пастаноўка "Купіце пропуск у рай" (25, 29 верасня і 5 кастрычніка) ідзе толькі ў Свярдлоўскім тэатры музычнай камедыі. "Калісьці ён быў пастаўлены яшчэ адным легендарным рэжысёрам нашага тэатра Уладзімірам Курачкіным, які першым у Савецкім Саюзе ажыццяўляў пастаноўкі замежных мюзіклаў, у прыватнасці італьянскіх. "Купіце пропуск у рай" - гэта бліскучая камедыя, напісаная італьянскім кампазітарам Даменіка Мадуньё", - растлумачыў рэжысёр.
Гледачы змогуць убачыць музычную драму "Маскарад" (26 верасня і 3 кастрычніка) паводле твора Міхаіла Лермантава. У ёй будуць яркія нумары, грандыёзныя вакальныя партыі і амаль дэтэктыўная гісторыя, завязаная на моцных эмоцыях і запале.
Завершыцца творчая камандзіроўка Свярдлоўскай музкамедыі вялікім гала-канцэртам "Зоркі тэатра ззяюць для вас" 7 кастрычніка. -0-