Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 ліпеня 2019, 18:39

Мерапрыемствы "Славянскага базару" па бязвізавым рэжыме наведалі каля 8 тыс. замежных грамадзян

30 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Амаль 8 тыс. замежных грамадзян скарысталіся бязвізавым рэжымам і наведалі мерапрыемствы міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў гэтым годзе, паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар форуму Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дні фестывалю прайшло больш за 160 мерапрыемстваў, якія наведалі больш за 300 тыс. чалавек. "Білетаў было прададзена 72 тыс. - на 10 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. Добрай магчымасцю стаў бязвізавы рэжым: ім скарысталіся каля 8 тыс. замежных грамадзян. У Латвіі мы прадавалі білеты на білетнай платформе. Калі ў мінулым годзе без яе наяўнасці было рэалізавана крыху больш за 50 білетаў, то цяпер амаль 1,3 тыс. У гэтага напрамку вялікая перспектыва, мы ўжо вядзём перагаворы з Эстоніяй і Літвой аб выхадзе на іх рынкі анлайн-продажаў", - расказаў Глеб Лапіцкі.

Аналізуючы праграму праведзенага фестывалю, дырэкцыя схіляецца да таго, што колькасць мерапрыемстваў у Летнім амфітэатры, магчыма, зменшыцца. У мінулым годзе іх было 18, праграма бягучага года ўключала 16, аптымальна - 12-14 мерапрыемстваў, лічыць Глеб Лапіцкі. "Таму што арганізацыйна атрымліваюцца накладкі. Ды і трэба ўлічваць магчымасць гледача наведаць усе праекты. Акрамя таго, у бягучым годзе сябе вельмі добра зарэкамендавала канцэртная зала "Віцебск". Усе канцэрты прайшлі з аншлагам і на дастойным узроўні. Не ўсе артысты суадносяцца з вулічным, стадыённым, выступленнем, а знаходзяць гледача ў тысячнай зале", - адзначыў дырэктар "Славянскага базару".

У наступным годзе плануецца пашырыць джазавую праграму фестывалю, яна запатрабавана ў слухачоў. Ёсць бачанне развіцця плошчы Перамогі як пляцоўкі форуму. Могуць з'явіцца і новыя, напрыклад, стадыён. "Мы чакаем прапаноў ад людзей. Нам намнога лягчэй будзе працаваць, калі ўбачым зваротную сувязь. Мы адэкватна ставімся да крытыкі і чакаем канструктыўнага дыялогу", - дадаў Глеб Лапіцкі.

Журналісты цікавіліся, якія зоркі могуць прыехаць наступным летам. Глеб Лапіцкі палічыў дачасным гаварыць аб гэтым, тым не менш не выключыў, што на наступным фестывалі можа выступіць Святлана Лабада.

XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзіў з 11 па 15 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы праводзіліся 8-10 і 16-17 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі