Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 снежня 2021, 11:34

Мелодыі кельцкай арфы і панфлейты прагучаць 18 снежня ў музеі Багдановіча

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагоднія ўрачыстасці пройдуць у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 18 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

"Прапануем паглядзець дзіцячы лялечны спектакль "Чароўныя сняжынкі", які пройдзе ў суправаджэнні цудоўнага светлавога шоу і жывой музыкі. Гэта добрая казка пра зімовыя цуды і Новы год разлічана на маленькага гледача ад 3 да 8 гадоў", - расказалі арганізатары. Пачатак паказу ў 11.00.

У гэты ж дзень у музеі пройдзе сумеснае мерапрыемства групы Lumiere Tales і тэатра лялек, святла і ценю "Дом сонца". "Запрашаем вас на вячэрні музычна-светлавы паказ. Тэатр "Дом сонца" пакажа магічнае маляванне святлом і праекцыйнае шоу, а група Lumiere Tales дапоўніць відовішча атмасфернай музыкай. Аўтарскія кампазіцыі выканаюць на кельцкай арфе, панфлейце, гітары і фартэпіяна", - адзначылі ў музеі. Пачатак у 18.00.

Колькасць месцаў абмежавана, папярэдні запіс абавязковы па тэлефонах +375 (17) 363-07-61 або +375 (17) 355-22-95.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі