Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 красавіка 2022, 15:04

Меладраму "Танга матылька" рыхтуюць у Гомельскім маладзёжным тэатры

5 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр рыхтуе прэм'еру спектакля "Танга матылька" па знакамітай п'есе Альда Нікалаі ў перакладзе Валерыя Нікалаева, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Алена Маставенка.

Новую пастаноўку прымяркуюць да юбілею актрысы Галіны Анчышкінай.

"Ужо даўно адзіная кампанія немаладой і эгаістычнай Эды - яе памочніца, а адзіны занятак - бясконцыя ўспаміны. Жанчына жыве толькі мінулым: бліскучая маладосць, непараўнальная прыгажосць, багатыя і ўплывовыя кавалеры, лепшыя ўборы, свецкія выхады. Але аднойчы ў яе доме з'яўляецца незнаёмы малады мужчына, які ведае пра Эду і яе жыццё тое, што можа цалкам разбурыць старанна ствараемы прыгожы вобраз", - апісала завязку меладрамы дырэктар.

Над пастаноўкай "Танга матылька" працуе добра вядомая гомельскім гледачам творчая каманда. Гэта рэжысёр-пастаноўшчык Віталь Краўчанка, мастак-сцэнограф Хрысціна Баранава, мастак па касцюмах Таццяна Лісавенка.

У спектаклі заняты акцёры: Галіна Анчышкіна, Яўген Хромаў, Валерыя Лагута, Аляксей Стрэльчанка, Валерыя Цыкуненка.

Прэм'ерныя паказы адбудуцца 9, 16, 26 красавіка. Пачатак у 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі