Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 жніўня 2017, 14:47

Мазаіка "Ефрасіння Полацкая" з 31 тыс. марак упрыгожыць мерапрыемствы Дня пісьменства ў Полацку

16 жніўня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Мазаіка "Ефрасіння Полацкая", сабраная з 31 тыс. паштовых марак, стане ўпрыгажэннем адной з экспазіцый на святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Полацку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

"На электронны адрас райвыканкама прыйшло пісьмо ад мінскага калекцыянера Віктара Язневіча, які прапанаваў выставіць на свяце, прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, сваю работу - вялікую мазаіку з выявай святой прападобнай Ефрасінні, выкананую з 31 тыс. гашаных паштовых марак. Цяпер мы вызначаемся, дзе менавіта лепш экспанаваць гэта незвычайнае пано. Як варыянт, гэта можа быць будынак паштовага аддзялення або іншай установы, бліжэйшай да зоны ўрачыстасцей", - адзначылі ў райвыканкаме.

Мазаіка раней ужо экспанавалася, напрыклад, на філатэлістычнай выстаўцы ў Магілёве, прымеркаванай да 750-годдзя горада. Таксама яна была адзначана на міжнароднай філатэлістычнай выстаўцы "Белфіла-2017". Экспанат выкананы з прайшоўшых пошту марак галоўным чынам 14-га стандартнага выпуску памерам 4,3 на 3,3 м. Як растлумачыў Віктар Язневіч, ён працуе ў мінскай фірме, якая вядзе шырокую паштовую карэспандэнцыю. "На канвертах сустракалася шмат марак - шкада было выкідваць. Я гэтыя маркі збіраў і вось прыдумаў, як іх выкарыстаць", - сказаў аўтар.

Мерапрыемствы рэспубліканскага свята Дзень беларускага пісьменства пройдуць у Полацку 1-3 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі