Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 снежня 2021, 12:30

"Мастацтва жывога агню": работы керамістаў з 6 краін прадставяць 22 снежня ў галерэі Шчамялёва

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Мастацтва жывога агню" адкрыецца 22 снежня ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д.Шчамялёва. Праект прадставяць па выніках XVII Міжнароднага пленэру па кераміцы "Арт-Жыжаль", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Гэта выстава аб'ядноўвае творчую дзейнасць мастакоў-керамістаў і шырокае кола гледачоў, спецыялістаў, аматараў мастацтва керамікі, каб паказаць высокую выніковасць і ўзровень дасягненняў пленэрнай работы ў галіне керамікі", - расказалі арганізатары.

Яны запрашаюць убачыць больш за 60 твораў, выкананых майстрамі ў розных тэхніках. У гэтым годзе работы мастакоў аб'яднаны тэмай фальклору і міфалогіі ў мастацтве сучаснай керамікі. Пленэр арганізаваны пад дэвізам "Ад традыцый да сучаснасці праз вопыт майстэрства". У яго ўвайшлі 17 прафесійных мастакоў з шасці краін: Беларусі, Грузіі, Малдовы, Перу, Расіі, Украіны.

"Удзельнікі прадэманстравалі разнастайнасць тэхналагічных працэсаў пры стварэнні керамічных вырабаў, шырокі дыяпазон пластычных уласцівасцей гліністых матэрыялаў, рэльефных, фактурных, каляровых, графічных спосабаў апрацоўкі паверхні дэкаратыўных форм і спалучэнне розных спосабаў абпалу", - адзначылі ў галерэі.

У беларускай народнай міфалогіі богам падземнага агню лічылі Жыжаля. З 2003 года ў Бабруйску праходзіць міжнародны пленэр па кераміцы "Арт-Жыжаль". За перыяд з 2003 па 2021 гады ў ім прынялі ўдзел 152 мастакі з 27 краін.

Арганізатарамі выступаюць Магілёўскі аблвыканкам, Бабруйскі гарвыканкам, пры садзейнічанні грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў".

Выстава прадоўжыцца па 23 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі