Фота з архіва
2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 3 снежня журы выбера лепшыя спектаклі на VIII Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага майстэрства "Нацыянальная тэатральная прэмія". Аб крытэрыях выбару пераможцы карэспандэнту БЕЛТА расказаў прафесар кафедры кіно і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і старшыня журы секцыі "Тэатр лялек" Віталь Катавіцкі.
"Крытэрый выбару лаўрэата толькі адзін - прафесіяналізм акцёраў, рэжысёраў, мастакоў, кампазітараў і кожнага, хто мае адносіны да спектакля. Ідэальны спектакль - той, які па-мастацку тонкі, у якім ёсць рэжысёрскае рашэнне, высакаякасная акцёрская работа, дзе ёсць атмасфера. Павінен прысутнічаць не проста эпатаж любой цаной, а тыя кампаненты, якія складаюць акцёрскую і рэжысёрскую прафесію", - адзначыў Віталь Катавіцкі.
Канкурсанты будуць змагацца за перамогу ў намінацыях "Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны", "Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны", "Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва", "Лепшы спектакль тэатра лялек", "Лепшы оперны спектакль", "Лепшы спектакль балета", "Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл".
Конкурс праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Журы і гледачы ацэньваюць 37 пастановак ад 27 тэатральных калектываў з розных гарадоў краіны: Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Маладзечна, Бабруйска, Віцебска, Магілёва. Такая колькасць тэатраў за ўсю гісторыю конкурсу будзе ўпершыню.
На думку Віталя Катавіцкага, тэатр застаецца актуальным у тым ліку таму, што яго дзейнасць не паддаецца штучнаму інтэлекту. "Гэта непасрэднае ўзаемадзеянне гледача і акцёра, душа ў душу. Кожны глядач хоча ведаць меркаванне іншага чалавека аб жыцці, праблемах, што-небудзь адчуць. Таму гледачы ходзяць у тэатр, таму ён і патрэбны", - дадаў старшыня журы.
Таксама эксперт лічыць, што ўзровень прафесіяналізму ў параўнанні з мінулымі гадамі правядзення прэміі значна вырас.-0-