5 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Арт-праект магілёўскіх мастакоў Ляніны Сіваковай і Юрыя Несцерука "Камунікацыі" прэзентуюць 5 мая ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
У праект увайшлі больш за 40 твораў жывапісу, якія будуць прадстаўлены на выставе з 5 па 29 мая. "Камунікацыя ў шырокім сэнсе - апасродкаванае і мэтазгоднае ўзаемадзеянне двух і больш суб'ектаў, у вузкім - працэс перадачы інфармацыі. Таму, прыйшоўшы на выставу, глядач уступае ў складаны і шматпланавы працэс устанаўлення кантакту з аўтарамі праз іх творы", - адзначылі ў музеі.
Ляніна Сівакова і Юрый Несцярук - выхаванцы Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, якія з першых творчых крокаў імкнуліся ствараць мастацкія вобразы творчай мовай. У аснову іх аўтарскага стылю пакладзена пераасэнсаванне сімвалізму і супрэматызму, плыней у мастацтве пачатку XX стагоддзя. Мастакі не прымаюць натуралістычную праўдападобнасць у творчасці, імкнуцца да перадачы сутнасці аб'екта або з'явы, а не знешняй формы.
Выстава адкрыецца 5 мая ў 17.00. Экспазіцыю можна будзе ўбачыць на працягу тыдня з серады па нядзелю (панядзелак, аўторак - выхадныя). Час работы выставачнай залы з 11.00 да 19.00.-0-