Фота з архіва
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя выставы "Мастацтва без межаў" мастака з асаблівасцямі слыху Аляксандра Пакацілы адбудзецца на XXIV Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2025", паведамілі БЕЛТА ў Палацы культуры Маладзечна.
Назва выставы "Мастацтва без межаў" невыпадковая. Мастак у дзяцінстве з-за трагічнай выпадковасці страціў слых, аднак гэта не перашкодзіла яго таленту развівацца - з поспехам скончыць Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж, а затым Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Сёння Аляксандр прадаўжае ўдасканальваць сябе ў творчасці, выкладаючы ў Дзіцячай мастацкай школе мастацтваў Гомеля, дзе вядзе заняткі ў класе дзяцей з парушэннем слыху, працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва ў Спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе нумар 70 Гомеля для навучэнцаў з парушэннем слыху, а таксама вядзе заняткі для дарослых ва ўзорнай выяўленчай студыі "Палітра" ДУ "Гомельскі абласны цэнтр інклюзіўнай культуры".
"З дапамогай сваіх карцін я гавару з сусветам, адкрываю вочы людзям на хараство прыроды... Адсутнасць слыху робіць мяне мацнейшым і вымушае працаваць яшчэ лепш", - адзначыў мастак.
У Маладзечне Аляксандр Пакаціла прадставіць некалькі дзясяткаў свах работ, напоўненых любоўю да роднай зямлі і яе прыроды. Сваім прыкладам мастак даказвае, што ў творчасці няма межаў і бар'ераў, як і няма іх на шляху да дасягнення сваёй мары і сваёй мэты.
У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра інклюзіўнай культуры Ірына Цяпугіна і калектыў народнага тэатра жэставай песні "Пластылін" (кіраўнік - Яўген Васільеў).
Прэзентацыя персанальнай выставы маладога мастака-жывапісца, дыпламанта і лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў, выкладчыка Аляксандра Пакацілы адбудзецца 13 чэрвеня ў 12.00 у Палацы культуры Маладзечна.-0-