Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
Масква панесла вялізныя страты ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У самім горадзе і яго наваколлі ваявалі і загінулі дзясяткі тысяч салдат і мірных жыхароў, шматлікія вуліцы і раёны назаўсёды звязаны з подзвігам і трагедыяй. На тэрыторыі Масквы размешчаны сотні воінскіх пахаванняў і помнікаў, прысвечаных абаронцам Радзімы, - ад байцоў Чырвонай Арміі да ўдзельнікаў партызанскага руху і мірных жыхароў, якія пацярпелі ад фашысцкай акупацыі і бамбардзіровак.

Сёння ў Маскве на святы і ў звычайныя дні людзі ідуць да мемарыялаў, брацкіх магіл і абеліскаў, каб ушанаваць памяць герояў і ахвяр вайны. Яны прыходзяць, таму што помняць і шануюць подзвіг сваіх продкаў. Прыйшлі яны і 23 верасня на канцэрт-рэквіем "Кожны трэці", які прайшоў у Вялікай зале Крамлёўскага палаца. Гэта пранізлівая музычна-паэтычная праграма, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памяці больш як троў мільёнаў мірных жыхароў і ваеннапалонных, загінулых у гады ВАВ, запэўніваем, не пакінула абыякавым нікога.
Доўгі час лічылася, што загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі, аднак удакладненыя даныя паказваюць, што ахвярай гэтай вайны стала кожнае трэцяе жыццё.

На канцэрце-рэквіеме прагучалі як вядомыя савецкія песні пра вайну і Перамогу, так і сучасныя кампазіцыі на ваенную тэматыку. Праграма ўключае ўнікальныя хранікальныя кадры і фотадакументы, а паэтычнай асновай стаў "Рэквіем па кожным чацвёртым" Анатоля Вярцінскага. Прэм'ера праграмы адбылася ў маі мінулага года таксама ў Маскве, на Паклоннай гары. Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў красавіку бягучага года прайшла серыя канцэртаў-рэквіемаў у Мінску ў Палацы Рэспублікі, на якіх пабывалі гледачы з усіх абласцей Беларусі.

Ці ёсць нешта новае для гледачоў Расіі?
Кожны канцэрт мае свае пэўныя змяненні, расказала галоўны рэжысёр канцэрта-рэквіема "Кожны трэці", мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская. "Мы "Кожны чацвёрты" закрэсліваем і пішам "Кожны трэці". Кожны год, калі не дзень, праводзяцца расследаванні. Наша пракуратура праводзіць іх. Таму кожны канцэрт вызначаецца ўжо ўдакладненымі данымі", - растлумачыла яна.

На канцэрце ў Крамлёўскім палацы паказаны самыя свежыя дакументальныя звесткі пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У Беларусі тэма Вялікай Айчыннай вайны і тэма Вялікай Перамогі - свяшчэнная частка гісторыі, расказала аўтар і выканаўца Ганна Благава. Яна падкрэсліла, што ў нашай краіне гэта свяшчэннае свята заўсёды адзначаецца з асаблівым смуткам. "Гучаць у нашай краіне ў гэты дзень не толькі ўсім вядомыя песні франтавыя і пасляваенныя, але таксама мы ўшаноўваем памяць герояў і пішам новыя кампазіцыі, новыя песні. Уласна, і канцэрт-рэквіем - гэта даніна памяці загінулым савецкім салдатам у імя міру сёння на нашай беларускай зямлі. Для нас вялікі гонар і радасць быць сёння ў гасцях на вялікай рускай зямлі, у Крамлёўскім палацы", - падзялілася яна.

Асаблівая роля ў гэтым праекце адведзена Арцёму Пінчуку, які выканаў ролю Сучасніка - праз яго расказ праходзіць уся нітка апавядання. "Мой герой - беларус, які жыве ў наш час і пражывае гэту вайну, расказвае пра яе гледачу. Праз мяне, праз мае эмоцыі акцёрскія праходзіць галоўная эмоцыя канцэрта. Важна перадаць той стан, які ўжо быў закладзены ў канцэрце - гэта размова пра Вялікую Перамогу, пра шматлікія ахвяры. Тут спалучэнне і гонару, і, на жаль, болю, - расказаў ён. - Гэты праект сапраўды маштабны. Вельмі адказна паказваць яго ў Крамлі, таму што каманда вялізная, але пры гэтым вельмі зладжаная. Вельмі ўсё гэта складана было зрабіць, але мы тут".
Акцёр лічыць, што Беларусі і Расіі вельмі важна пагаварыць пра гэту тэму разам і ўбачыць гэты канцэрт сумесна.

Начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Кацярына Усава дадала, што ў 2025 годзе ў культурнай прасторы Рэспублікі Беларусь была рэалізавана вялікая колькасць мерапрыемстваў, прысвечаных менавіта 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. "Яны былі масавымі, яны былі камернымі, гэта былі выставы, канцэрты, абсалютна разнапланавыя мерапрыемствы, але тое, што сёння мы прывезлі ў Дзяржаўны Крамлёўскі палац, - гэта абсалютна асаблівы праект, і ён вельмі асабісты, - адзначыла яна. - Ён расказаны ад асобы кожнага трэцяга беларуса, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён расказаны ад асобы сем'яў, якія берагуць гэту памяць. І мы хацелі б, каб гэты праект знайшоў водгук у сэрцах масквічоў і гасцей расійскай сталіцы".

Выступаць, выступаць, выступаць. Што сказалі масквічы?
Канцэрт-рэквіем у першую чаргу прызначаны нічога не забыць і перадаваць гэту памяць нашым дзецям, адзначыла, выходзячы з Вялікай залы, Надзея Вінакурава. "Мы яшчэ тое пакаленне, якое ветэранаў застала, а нашы дзеці ўжо не хочуць нічога разумець, на жаль. Калі ў дзяцінстве ім не расказаць пра важнасць гэтай тэмы і яе значнасць, то можна ўсё страціць", - падкрэсліла яна і дадала, што эмоцый ад канцэрта было вельмі шмат. Надзея прызнаецца, што яна весялушка, але на канцэрце і, расказваючы пра свае ўражанні, не змагла стрымаць слёз.

Марына Крайс прыйшла на канцэрт з сябрамі і прывяла сваіх дзяцей-падлеткаў. Яна паўтарае меркаванне аб тым, што данесці да дзяцей такую інфармацыю неабходна і менавіта цяпер. "Вельмі важна данесці да дзяцей падзеі, да якіх прывёў фашызм, і расказаць аб тым, які подзвіг здзейснілі нашы краіны. Яны павінны помніць. Мы ведаем гэта ад першакрыніц, а яны ўжо гэтага не ведаюць, ветэранаў яны ўжо амаль не засталі. Таму такія канцэрты вельмі важныя і своечасовыя", - падзялілася думкай яна.

Таццяна Скірдзіна адзначыла, што канцэрт яе вельмі крануў за душу. "Героі выклікалі слёзы. Былі, вядома, і ўспаміны, як мы хадзілі да ветэранаў, а цяпер іх усё менш і менш. Вельмі шкада, - расказала жанчына. - Чым больш такіх канцэртаў, тым лепш. Увогуле, вам трэба выступаць, выступаць і выступаць, каб не забыць нашу гісторыю".

Таксама ў Крамлёўскім палацы былі прадстаўлены выставы БЕЛТА "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" і выдавецкага дома "Беларусь сегодня" "Партызаны Беларусі". Госці таксама змаглі прадэгуставаць розныя віды ваеннага хлеба: сталінградскі, блакадны і іншыя.

Паказ праграмы ў Крамлёўскім палацы прайшоў пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі, Міністэрства абароны Беларусі і кампаніі "Расканцэрт".
Фота Віталя ПІВАВАРЧЫКА,
БЕЛТА.-0-