Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Марыніна: у Мінску адчуваю спакой, упэўненасць і стабільнасць

Культура 15.11.2018 | 12:36
Аляксандра Марыніна. Фота kudryats.wordpress.com
Аляксандра Марыніна. Фота kudryats.wordpress.com

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Класік расійскага дэтэктыва Аляксандра Марыніна 14 лістапада на сустрэчы з журналістамі адзначыла, што ў Мінску адчувае спакой, упэўненасць і стабільнасць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Мінску я чацвёрты раз, але, на жаль, гэта заўсёды вельмі кароткае знаходжанне. З часу майго першага прыезду ў Мінск у 1998 годзе горад, вядома, змяніўся. Ён стаў яшчэ больш ветлівым і прасторным. Я адчуваю тут спакой, упэўненасць і стабільнасць. У процівагу маскоўскай мітусні, якая вельмі вымотвае і робіць чалавека нервовым. У Беларусі людзі зусім іншыя - мягчэйшыя і дабрэйшыя", - расказала Аляксандра Марыніна.

Як адзначыў генеральны дырэктар ААТ "Белкніга" Аляксандр Вашкевіч, гэта сустрэча стала магчымай дзякуючы ўзаемадзеянню "Белкнігі" і расійскага выдавецтва "Эксмо". "У нас ужо стала добрай традыцыяй раз у год праводзіць навучальныя сустрэчы з расійскімі калегамі, якія ў бягучым годзе прапанавалі разнастаіць іх і запрасіць у Мінск Аляксандру Марыніну", - сказаў гендырэктар.

Ён падкрэсліў, што кожная новая кніга Аляксандры Марынінай становіцца прыкметнай падзеяй у расійскім літаратурным жыцці. І беларускаму чытачу тасама будзе цікавы новы твор вядомага дэтэктыва - раман "Горкі квест", што прэтэндуе на званне самай незвычайнай кнігі ў літаратурнай кар'еры аўтара.

Для напісання гэтай кнігі, паводле слоў Аляксандры Марынінай, яна перачытала многія творы Максіма Горкага. А на гэты час чытае адначасова чатыры кнігі для стварэння новай гісторыі аб Каменскай, якая будзе кардынальна адрознівацца ад папярэдніх. "Я буду эксперыментаваць, таму што проста не магу пісаць аднолькава. Мне сумна, таму буду парушаць законы жанру дэтэктыва", - заявіла пісьменніца.

Напярэдадні сустрэчы з журналістамі вядомая пісьменніца паразмаўляла з беларускімі чытачамі. Яна адзначыла, што іх хвалююць тыя ж пытанні, што і расійскіх. Найбольш часта пытаюцца, як аўтар ставіцца да экранізацыі сваіх кніг, як прыдумала Каменскую, як вырашыла стаць пісьменнікам, ці выкарыстоўвае ў дэтэктывах выпадкі са сваёй практыкі.

Сапраўднае імя Аляксандры Марынінай - Марына Анатольеўна Аляксеева. Пісьменніца нарадзілася ў Львове, у патомнай сям'і работнікаў МУС. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта МДУ працавала ў Акадэміі МУС СССР, затым у Маскоўскім юрыдычным інстытуце МУС, займалася даследаваннямі псіхікі злачынцаў. Сваю першую дэтэктыўную аповесць "Шасцікрылы серафім" напісала ў 1991 годзе ў суаўтарстве з калегам па службе Аляксандрам Горкіным. Тады ж з'явіўся псеўданім Аляксандра Марыніна, складзены з імён суаўтараў. Наступную дэтэктыўную аповесць Марыніна пісала ўжо самастойна. З 1992 года яна стварыла цыкл дэтэктыўных раманаў пра Настассю Каменскую. У 1999 годзе яе раманы пачалі экранізаваць, па матывах 21 твора створана чатыры тэлевізійныя серыялы "Каменская". Кнігі Аляксандры Марынінай перакладзены больш як на 25 моў свету.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.