Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 лістапада 2021, 10:15

Марынава: дакументальнае кіно заўсёды будзе актуальна

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дакументальнае кіно заўсёды будзе актуальным. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала старшыня конкурсу дакументальнага кіно фестывалю "Лістапад" - дырэктар тэлеканала "Беларусь 3" Наталля Марынава.

"На конкурсе дакументальнага кіно прадстаўлена 17 карцін, сярод якіх ёсць міжнародныя. Гледачам варта чакаць цікавыя і сучасныя работы на злобу дня. Рэжысёры здымаюць кіно пра жыццё, уздымаюць усё тыя ж тэмы, што хвалявалі дакументалістаў шмат гадоў таму: чалавечыя адносіны, каштоўнасці. Думаю, яны знойдуць свайго гледача не толькі ў інтэрнэт-прасторы, але і сярод тэлевізійнай аўдыторыі", - падкрэсліла Наталля Марынава.

Дакументальнае кіно - асаблівы жанр. "У яго свае аўтары і паклоннікі. Дакументальнае кіно заўсёды будзе актуальна, таму што адлюстроўвае наша жыццё, па-іншаму не будзе. Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя з'явіліся першыя дакументальныя фільмы. Калі браты Люм'ер знялі прыбыццё поезда, гэта ўжо было дакументальным фільмам, які паказваў наша жыццё. І сёння, магчыма па прычыне таго, што жыццё няпростае, работы сучасных аўтараў сталі больш цікавымі, недзе злейшымі. З іншага боку, яны выклікаюць пачуцці, якія драмалі ў нас: пачынаеш суперажываць героям, спачуваць, ненавідзець, але прадаўжаеш за імі назіраць", - прадоўжыла яна.

"Кіно важнейшае з мастацтваў. Трэба спыніцца, паглядзець на тое, што адбываецца, вачыма рэжысёраў, як праз ігравое, дакументальнае кіно, так і праз фільмы для дзяцей. Важна знайсці час, прыйсці ў кіназалу і па-іншаму зірнуць на навакольную рэчаіснасць. Фестываль будзе цікавым", - упэўнена Наталля Марынава.

XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіць з 20 па 26 лістапада пад слоганам "Кіно - сімфонія адзінства". Конкурсная праграма кінафестывалю складаецца з чатырох секцый: ігравога кіно, дакументальнага кіно, конкурсу маладзёжнага кіно "Кіно маладых" і конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік". У конкурсную праграму ўвайшлі карціны: ігравое кіно - 13, конкурс "Кіно маладых" - 23, асноўны конкурс дакументальнага кіно - 17, "Лістападзік" - 14.

Пляцоўкі форуму: "Масква" (адкрыццё і закрыццё), "Беларусь", "Цэнтральны", "Піянер", "Дом кіно".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі