Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 лістапада 2020, 14:27

Маркевіч: вельмі важна захаваць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вельмі важна захаваць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі. Такі пункт гледжання выказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Анатоль Маркевіч, які сёння назначаны міністрам культуры.

Закранаючы перспектыўныя напрамкі дзейнасці, новы кіраўнік ведамства падкрэсліў: "Работа будзе накіравана на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, на далейшае развіццё культуры, мастацтва, стварэнне і ўмацаванне тых добрых традыцый, якія існуюць у сістэме культуры. І, безумоўна, мы павінны працаваць над тым, каб раскрываць творчы патэнцыял моладзі".

Анатоль Маркевіч сказаў, што культура і мастацтва аказваюць уздзеянне на развіццё многіх сфер дзейнасці. Ён таксама выказаў меркаванне, што неабходна ўзмацніць ролю культуры ва ўсіх аспектах грамадскага жыцця, што важна і актуальна.

Міністр закрануў тэму аптымізацыі дзейнасці ўстаноў культуры, звярнуўшы ўвагу на важнасць захавання і стварэння новых рабочых месцаў як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці.

Журналісты пацікавіліся перспектывамі работы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, на што Анатоль Маркевіч адказаў: "Сёння размова ішла аб гэтай установе культуры. Мы крыху закранулі гісторыю развіцця тэатра, а таксама тое, колькі было зроблена з боку дзяржавы, каб прывесці ў парадак гэту ўстанову".

Новы міністр паабяцаў, што дэталёва ўнікне ў стан спраў у тэатры, і выказаў упэўненасць у тым, што ў перспектыве Купалаўскі тэатр будзе радаваць гледачоў як у краіне, так і за мяжой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі