Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 чэрвеня 2022, 09:06

Маркевіч уручыў узнагароды актывістам беларускай дыяспары ў Расіі

8 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч 7 чэрвеня ў Маскве ўручыў узнагароды актывістам беларускай дыяспары ў Расіі. Урачыстая цырымонія адбылася ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Медаль Францыска Скарыны міністр уручыў кіраўніку Кабардзіна-Балкарскага грамадскага руху "За яднанне "Сябры" Паўлу Сідаруку. У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі гэтай узнагароды ён удастоены за значны асабісты ўклад у захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа.

Падзякаваўшы за такую высокую ацэнку сваёй дзейнасці, Павел Сідарук сказаў: "У гэты складаны час Беларусь і Расія разам, і ў гэтым ёсць, няхай і невялікая, заслуга грамадскіх арганізацый беларусаў у Расіі. Для беларусаў Рэспубліка Беларусь з'яўляецца краінай, якую мы любім, цэнім і паважаем".

Анатоль Маркевіч уручыў таксама медалі Міністэрства культуры Беларусі актывістам беларускай дыяспары Аляксандру Дарковічу і Аксане Салопавай. Акрамя таго, за асабісты ўклад у захаванне і папулярызацыю нацыянальнай культуры граматамі міністэрства адзначаны Ала Тужылкіна і Кацярына Арцямюк.

Урачыстая цырымонія адбылася ў рамках праводзімых з 6 па 8 чэрвеня Дзён культуры Беларусі ў Расіі. "Сёння мы з задавальненнем адзначаем, што візіт работнікаў беларускай культуры ў РФ даў добры вынік, - канстатаваў Анатоль Маркевіч. - Намечаны канкрэтныя планы па сумеснай дзейнасці ў тэатральнай сферы, музейнай і бібліятэчнай справе, музычным мастацтве. Мы выходзім на якасна новы ўзровень узаемадзеяння".

"Беларусь і Расія заўсёды падтрымлівалі адна адну ў любой сітуацыі, і навейшая гісторыя таму пацвярджэнне", - падкрэсліў міністр культуры Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі