Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лютага 2024, 18:40

Маркевіч параўнаў сферу культуры з імунітэтам грамадства

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр культуры Анатоль Маркевіч перад пачаткам пасяджэння падагульняючай калегіі ведамства параўнаў сферу культуры з імунітэтам грамадства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па добрай традыцыі на падвядзенні вынікаў мы заўсёды гаворым пра лічбы і дынаміку. Тут у нас абсалютна ўсё ў парадку, таму што, аналізуючы стан спраў, мы бачым, наколькі сфера культуры прыбаўляе па асноўных пазіцыях. Але сёння мы хочам зрабіць акцэнт на іншым і расказаць чарговы раз пра нашых людзей, якія выконваюць работу на самым высокім узроўні. Бо ад кожнага з нас, работнікаў сферы культуры, залежыць вельмі многае. Я параўнаў бы сферу культуры з імунітэтам грамадства, паколькі мы стаім на перадавой процідзеяння спробам насаджвання тых традыцый, якія для нас з'яўляюцца зусім чужымі", - сказаў Анатоль Маркевіч.

"У нас свая вялікая гісторыя, традыцыі і самабытная суверэнная краіна. І мы дакладна разумеем сваю ролю ў гэтай сістэме каардынат, таму што сфера культуры - аснова ідэалогіі нашай дзяржавы. Мы гаворым з нашымі людзьмі на абсалютна зразумелай мове творчасці і можам данесці любы пазітыўны пасыл праз тэатральную дзейнасць, жывапіс, скульптуру, работу канцэртных арганізацый, бібліятэк, клубаў і іншых устаноў. Мы перадаём не проста словы, а эмоцыі, якія вельмі глыбока асядаюць у душы чалавека. І я абсалютна ўпэўнены, што мы выконваем сваю работу нефармальна. Дружнай сям'ёй 56 тыс. работнікаў сферы культуры мы робім вельмі важную для краіны і людзей справу, паказваючы ўсяму свету, што рады бачыць тых, хто ставіцца да нас з пазітывам", - дадаў Анатоль Маркевіч.

Ён адзначыў абнаўленне кадравага складу кіраўнікоў, сярэдні ўзрост якіх складае 46 гадоў, і падкрэсліў, што галоўная задача сёння - стварыць аптымальную мадэль работы арганізацый галіны і пазбавіцца ад незапатрабаваных звёнаў. Міністр культуры дадаў, што ў мінулым годзе тэатры і канцэртныя арганізацыі пашырылі глядацкую аўдыторыю і павялічылі сваю даходы, што было дасягнута дзякуючы стварэнню запатрабаваных у гледача прэм'ерных спектакляў і канцэртных праграм, а таксама пашырэнню геаграфіі гастроляў. Таксама ў мінулым годзе паспяхова прайшла практыка ўключэння маладых рэжысёраў-студэнтаў у пастановачны працэс.

Генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Нікіта расказаў, што ўдзельнікі калегіі змаглі абмеркаваць дасягненні вядучых тэатральна-відовішчных арганізацый за мінулы год, традыцыйна вывучылі праблемныя пытанні, абмяняліся вопытам і зрабілі накіды планаў на бліжэйшы час.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі