Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 чэрвеня 2022, 12:39

Маркевіч: культура - той флагман, які прапануе сваю дыпламатыю

3 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Культура - той флагман, які прапануе сваю дыпламатыю. Такую думку перад сустрэчай з беларусамі замежжа ў рамках XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур выказаў журналістам міністр культуры Анатоль Маркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння праводзім сустрэчу з беларусамі замежжа. Гэта не разовая сустрэча, гэта наша жыццё, адносіны паміж людзьмі, і гэта трэба цаніць. Упэўнены, такіх фестываляў нацыянальных культур наогул няма ў свеце. З нас трэба браць прыклад. Трэба ісці наперад ва ўзамаразуменні. Культура - той флагман, які прапануе сваю дыпламатыю. Паколькі мова культуры зразумелая ўсім, не трэба шмат гаварыць, трэба паказваць добрыя эмоцыі, каб было прыемна жыць, ствараць на карысць нашай любімай Беларусі", - сказаў Анатоль Маркевіч.

Ён дадаў, што на гродзенскай зямлі праходзіць цудоўнае свята. "У свеце шмат супярэчнасцей, відаць, як людзі рад'ядноўваюцца. Беларусь дэманструе ўсяму свету, што мы павінны быць разам, чуць адзін аднаго, рабіць усё, каб кожнаму чалавеку, і няважна, якой нацыянальнасці (а аб гэтым навогул ніколі не ідзе размовы ў нашым грамадстве), было камфортна і кожны адчуваў сябе патрэбным для краіны. Менавіта так адбываецца ў Беларусі. Мы сёння ўсе разам паказваем свету, што Беларусь гасцінная краіна, дзе хочацца жыць, працаваць, гадаваць дзяцей. І самае галоўнае, што тут заўсёды пануе мір, згода і ўзаемаразуменне", - адзначыў міністр.

Сёння на гала-канцэрце можна будзе ўбачыць культуру розных нацыянальнасцей. "Мы аб'ядноўваемся, бяром лепшае адзін ад аднаго. Мы бачым каларыт і асаблівасці. Людзі, якія прадстаўляюць розныя нацыянальнасці, ведаюць свае карані і ствараюць усе ўмовы, каб тыя, хто ідзе за імі, адчувалі сваю гісторыю, робяць усё, каб жылі традыцыі і спадчына", - рэзюмаваў Анатоль Маркевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі