Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 сакавіка 2022, 09:18

Маркевіч: хор імя Генадзя Цітовіча - сімвал нацыянальнай культуры і душа беларускага народа

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны хор імя Г.І. Цітовіча - сімвал нацыянальнай культуры і душа беларускага народа. Аб гэтым заявіў 16 сакавіка журналістам міністр культуры Анатоль Маркевіч падчас юбілейнага канцэрта Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.І. Цітовіча, прысвечанага 70-годдзю калектыву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І. Цітовіча - сімвал нацыянальнай культуры, душа беларускага народа. Важна, што на працягу 70 гадоў ён дорыць гледачам незабыўныя хвіліны асалоды. У рэпертуарнай скарбонцы калектыву больш за тысячу твораў. Кожны год яна папаўняецца цікавымі вакальна-харэаграфічнымі пастаноўкамі, канцэртнымі праграмамі. Мы разумеем, што аснову выдатнай творчай работы заклалі людзі, якія ў свой час стваралі калектыў - Генадзь Цітовіч і Міхаіл Дрынеўскі. Сваёй работай і талентам яны фарміравалі калектыў", - сказаў Анатоль Маркевіч.

Паводле слоў міністра культуры, сімвалічна, што юбілей легендарнага калектыву адзначаецца ў Год гістарычнай памяці: "Дзякуючы тым самародкам, якія ўслаўляюць нашу культуру, пра нас ведаюць ва ўсім свеце".

"Сёння добрыя традыцыі прадаўжаюцца, таму што хор запатрабаваны не толькі ў межах нашай краіны. Яго ведаюць амаль ва ўсім свеце. Дзякуючы захаванню фальклору, народнай песні, ён нясе самабытнасць. Тым самым захоўваецца наша культурная спадчына. І за гэта вялікі дзякуй калектыву", - сказаў ён на заканчэнне.

Хор імя Г.І. Цітовіча з'яўляецца адным з вядучых беларускіх творчых калектываў. Створаны ў 1952 годзе выдатным дзеячам Нацыянальнай музычнай культуры - фалькларыстам, этнографам, народным артыстам СССР, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР Генадзем Цітовічам. Ужо на ранніх этапах станаўлення калектыву крытыкі, гледачы і слухачы адзначалі высокае выканальніцкае майстэрства хору, навізну і самабытнасць яго рэпертуару.

З 1975 па 2020 год хор узначальваў галоўны дырыжор, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар, знаток музычнага фальклору Міхаіл Дрынеўскі.

Высокі прафесійны ўзровень артыстаў хору і шырокі творчы дыяпазон дазваляюць ахопліваць самую разнастайную тэматыку народных твораў. У канцэртных праграмах калектыву гучаць абрадавыя, лірычныя, жартоўныя песні, карагоды і танцы. На рахунку народнага хору - тысячы выступленняў, якія праходзілі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі