Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 кастрычніка 2022, 10:24

Маркевіч: Белдзяржфілармонія - флагман развіцця ў сферы культуры Беларусі

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дзяржаўная філармонія - унікальная ўстанова, флагман развіцця ў сферы культуры Беларусі. Аб гэтым заявіў 25 кастрычніка міністр культуры Анатоль Маркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы адзначаем наша агульнае свята - 85-гадовы юбілей вядучай установы культуры краіны - Беларускай дзяржаўнай філармоніі. За час свайго існавання Белдзяржфілармонія стала сапраўдным цэнтрам па развіцці акадэмічнай і народнай музыкі. Яна сабрала ў сваіх сценах таленавітых дырыжораў і выканаўцаў, стварыла ўсе неабходныя ўмовы для развіцця высакакласных творчых калектываў, якія праславілі Беларусь ва ўсім свеце", - сказаў Анатоль Маркевіч.

Ён падкрэсліў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны музыканты паднімалі маральны і баявы дух салдат, а пасля заканчэння ваеннага ліхалецця зноў стваралі творчыя калектывы, якія радавалі гледачоў сваім вялікім талентам і мастацтвам.

"Сёння Белдзяржфілармонія - унікальная ўстанова, якая з'яўляецца флагманам развіцця ў сферы культуры Беларусі. Тут працуюць лепшыя музыканты краіны са званнямі і ганаровымі ўзнагародамі. Самым высокім мерылам вашай работы з'яўляюцца творчыя і эканамічныя паказчыкі, умелая арганізацыя гастрольнай дзейнасці. І самае галоўнае - поўныя залы, а таксама тыя апладысменты, якія дораць вам удзячныя гледачы", - падкрэсліў міністр.

Анатоль Маркевіч выказаў словы ўдзячнасці ўсім супрацоўнікам і работнікам філармоніі, а таксама паважаным ветэранам працы, якія стаялі ля вытокаў і стварылі трывалы фундамент, на якім будуецца сучаснасць і будучыня ўнікальнай установы культуры. Пасля гэтага міністр зачытаў віншавальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі