Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 кастрычніка 2022, 19:04

Маркевіч - беларусам замежжа: ваша слова дарагога варта

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі замежных беларускіх калектываў мастацкай творчасці і кіраўнікі грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа праходзяць у Беларусі творчую стажыроўку, паведамляе БЕЛТА.

На сустрэчы, якая прайшла сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы, беларусы замежжа маглі сустрэцца з міністрам культуры Беларусі Анатолем Маркевічам і задаць любыя пытанні, якія іх хвалююць. Як адзначыў міністр, добрая традыцыя праводзіць творчыя стажыроўкі існуе з 2016 года. "Мы бачым, што яны вельмі запатрабаваны прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Геаграфія ўдзельнікаў шырокая, і мы ганарымся тым, што з кожным годам палітра краін прырастае", - адзначыў ён.

Паводле слоў Анатоля Маркевіча, праграма стажыроўкі сфарміравана такім чынам, каб яе ўдзельнікі адкрылі для сябе новыя старонкі гісторыі і культуры Беларусі, прывезлі дадому шмат яркіх уражанняў, ведаў. "Мы хочам, каб вы расказалі праўду аб сучасным жыцці сваіх краін. Паколькі менавіта культурная і народная дыпламатыя ўносіць вялікі ўклад у фарміраванне грамадскай думкі пра дзяржаву і пра нас, беларусаў, і ў цэлым фарміруе пазіцыю за мяжой. Ваша слова дарагога варта, і аб'ектыўная, справядлівая інфармацыя вельмі важна, таму што ў нашым бушуючым свеце шмат розных укідаў", - сказаў ён.

Міністр адзначыў, што госці, знаходзячыся ў Беларусі на працягу тыдня, на ўласныя вочы змогуць убачыць жыхароў з прыемнай усмешкай, спакойнае і мірнае жыццё. "Усе працуюць і ствараюць, а не разбураюць, - падкрэсліў ён. - Мы заўсёды адкрыты для ўсіх, хто да нас прыязджае з добрымі думкамі і намерамі". Анатоль Маркевіч, дарэчы, заўважыў, што Беларусь ніколі нікому не пагражала і не будзе гэтага рабіць, таму што з'яўляецца міралюбнай краінай.

Міністр нагадаў словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які 1 верасня ў час адкрытага ўрока "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню" звярнуў увагу: "Каб захаваць сябе, сваю зямлю, мы павінны памятаць і свае, і чужыя ўрокі гісторыі". Міністр згодны з тым, што гістарычная памяць, пад знакам якой праходзіць 2022 год, важна для любога народа, калі ён хоча захаваць сябе і мець будучыню.

Паводле слоў Анатоля Маркевіча, палітыка беларускай дзяржавы накіравана на тое, каб беларусы за мяжой маглі захаваць культуру сваёй нацыі, этнічную самабытнасць, адстойваць і пашыраць інтарэсы сваёй гістарычнай радзімы. Міністэрства культуры аказвае метадычную і практычную дапамогу суайчыннікам за мяжой.

За апошнія пяць гадоў беларускім творчым калектывам з 20 краін бязвыплатна перададзена больш за 700 камплектаў беларускіх касцюмаў, 2 тыс. выданняў, 800 прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 50 народных музычных інструментаў, дзяржаўная сімволіка. За гэты перыяд 70 беларускіх самадзейных і прафесійных калектываў прымалі ўдзел у многіх фестывалях, 46 творчых дэлегацый беларусаў замежжа ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах у Беларусі.

Упершыню ў 2022 годзе ў Фестывалі нацыянальных культур у Гродне, які праходзіў ужо 13-ты раз, прынялі ўдзел беларусы з Расіі і Латвіі. "Мы для сябе вырашылі зрабіць гэта новай традыцыяй фестывалю і запрашаем усіх вас у 2024 годзе прыняць удзел у гэтым цудоўным свяце", - сказаў міністр. Паводле яго слоў, яскравай падзеяй наступнага года стане Фестываль мастацтваў беларусаў свету. Анатоль Маркевіч выказаў спадзяванне на актыўны ўдзел беларусаў замежжа ў арганізацыі і правядзенні гэтага свята.

Творчая стажыроўка беларусаў пройдзе з 23 па 29 кастрычніка на базе арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, прафесійных калектываў мастацкай творчасці Беларусі. У ёй прымаюць удзел 39 чалавек з Італіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, ЗША, Расіі, Эстоніі і інш.

Сёння госці наведаюць мемарыяльны комплекс "Трасцянец", дзе пройдзе цырымонія ўскладання кветак, і храм-помнік у гонар Усіх святых. На наступны дзень беларусы замежжа наведаюць замкавы комплекс "Мір" і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", якія прадставяць шырокую праграму азнаямлення з рознымі відамі народнай творчасці, майстар-класамі і музейнымі заняткамі. На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 26 кастрычніка пройдуць заняткі па беларускім вакале і харэаграфіі з прадстаўнікамі беларусаў замежжа. 27 кастрычніка беларусы замежжа наведаюць Лагойск і пабываюць у раённым цэнтры культуры, мастацкай галерэі Сяргея Давідовіча, сядзібе "Дом паляўнічага "Расохі". Для ўдзельнікаў стажыроўкі будуць праведзены майстар-класы па народным вакале, народна-бытавым танцы, разьбе па дрэве, саломапляценні, ганчарстве, нацыянальнай кухні і інш. А 28 кастрычніка ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур адбудуцца майстар-класы па народным вакале і харэаграфіі з сямейным фальклорным ансамблем "Крона", майстар-клас па пляценні паясоў. Таксама ўдзельнікі стажыроўкі прымуць удзел у праекце Наталлі Галко "Беларуская скарбонка гульняў".

Творчыя стажыроўкі праводзяцца Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур. Паглыблена вывучаюцца беларускія песні, танцы, арганізуюцца майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, вывучаюцца беларускія традыцыі для далейшай папулярызацыі беларускай культуры ў краінах пражывання беларусаў замежжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі