ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 мая 2023
Мінск +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 снежня 2022, 16:55

Маркевіч: Беларусь стала ўнікальнай пляцоўкай для правядзення міжнародных фестывальных форумаў

Фота з архіва
Фота з архіва

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" і міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка" сталі сапраўднымі брэндамі беларускай культуры. Аб гэтым на цырымоніі ўшаноўвання дзеячаў культуры з нагоды 98-годдзя беларускага кінематографа ў комплексе "Дыпсэрвіс Хол" заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь стала ўнікальнай пляцоўкай для правядзення міжнародных форумаў. Мінскі кінафестываль "Лістапад", "Анімаёўка" ў Магілёве - гэтыя мерапрыемствы сталі сапраўднымі брэндамі беларускай культуры. Жыхары нашай краіны чакаюць ад нас тых фільмаў, якія па праву заслугоўваюць ганаровае званне нацыянальных", - адзначыў Анатоль Маркевіч.

Паводле яго слоў, беларускае кіно прайшло сапраўды слаўны шлях. "Ён упісаны залатымі літарамі ў гісторыю развіцця айчыннага кінематографа. Мы па праву ганарымся мінулым нашага кіно, цудоўнымі глыбокімі традыцыямі, непахіснай адданасцю пастулатам патрыятызму, дабра, любові, павагі і гуманізму. Высокая творчая планка, узнятая нашымі папярэднікамі, абавязвае нас развіваць галіну", - падкрэсліў міністр культуры.

Дзяржава ўдзяляе самую сур'ёзную і пільную ўвагу ўмацаванню асновы, на якой будуецца сучаснае і будучае айчыннага кінематографа, прадоўжыў ён. "Я ўпэўнены, што каманда аднадумцаў, людзей, адданых сваёй справе, з гонарам і годнасцю справіцца з важнымі задачамі, якія пастаўлены Прэзідэнтам нашай краіны і ўрадам Рэспублікі Беларусь. Сёння хачу шчыра пажадаць усім моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай творчай энергіі і стваральнай працы на карысць нашай любімай Рэспублікі Беларусь", - звярнуўся да дзеячаў культуры Анатоль Маркевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі