Фота мастацкай галерэі-салона "АртХаос"
30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мангольская фотавыстава "Мандала: тайны храм Тантры" адкрылася 30 кастрычніка ў мастацкай галерэі-салоне "АртХаос" у Мінску, паведамляе БЕЛТА.
На экспазіцыі, якая арганізавана пасольствам Манголіі ў Беларусі, прадстаўлены фота найлепшых экспанатаў Храма-музея Чойджын-ламы, створаныя з выкарыстаннем розных прыёмаў выяўленчага мастацтва.
У адкрыцці выставы прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў Беларусі, пасольства Манголіі ў Беларусі, кіраўнікі дыпламатычных і консульскіх місій, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, творчая інтэлігенцыя.
Храм-музей Чойджын-ламы размешчаны ў самым цэнтры Улан-Батара. Гэта яркая жамчужына архітэктуры і гісторыі Манголіі. Храмавы комплекс Чойджын-ламы пабудаваны пад рэзідэнцыю дзяржаўнага аракула Луўсанхайдава, брата VIII Богд-Хана Жаўзандамба. Будаўніцтва комплексу пачалося ў 1904 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Амбагійна і завяршылася ў 1908 годзе. На аздабленне ўсяго комплексу было патрачана 1821,2 кг чыстага серабра. У музеі захавана бясцэнная і непаўторная спадчына гісторыі, культуры, рэлігіі, архітэктуры Манголіі.
Манастырскі комплекс Чойджын-Ламын Сумэ складаецца з пяці храмаў, дзе выстаўлены ўнікальныя вырабы майстроў XVII-XIX стагоддзяў. Багата і ўсебакова прадстаўлена будыйскае мастацтва, уключаючы карціны Занабазара - вядомага рэлігійнага рэфарматара XVII стагоддзя, творы мангольскіх майстроў, касцюмы і маскі для рэлігійнай цырымоніі цам, музычныя інструменты, ліццё, будыйская іканаграфія, узоры разьбы, шыцця і контурнай аплікацыі.
Выстава "Мандала" экспанавалася больш за 30 разоў у 13 краінах свету. Пасля прадстаўлення ў Мінску экспазіцыя накіруецца ў Еўропу.-0-