Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 жніўня 2022, 15:43

Малюнкі юных беларусаў увайшлі ў віртуальную экспазіцыю расійскага Музея Перамогі

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віртуальную выставу "Партрэт франтавога сабакі" размясціў на сваім сайце расійскі Музей Перамогі (Масква). У электронную экспазіцыю ўвайшлі работы жыхароў Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе музея.

Усяго на выставе прадстаўлена больш за 2,5 тыс. малюнкаў удзельнікаў міжнароднага конкурсу аб подзвігах сабак. "Гледачы ўбачаць работы аб чатырохногіх героях часоў Вялікай Айчыннай вайны - сабаках-санітарах, падрыўніках, сувязістах і інш. Сярод мастакоў - і зусім маленькія, маладыя жывапісцы, і прафесійныя майстры. Свае творы на конкурс прыслалі мастакі з 79 рэгіёнаў Расіі. На конкурс таксама паступілі малюнкі з Японіі, Казахстана, Беларусі, Малдовы, Узбекістана, Кыргызстана і іншых краін", - расказалі ў прэс-службе Музея Перамогі.

Да 18 жніўня наведвальнікі сайта Музея Перамогі змогуць прагаласаваць за работу, якая спадабаецца. Па выніках народнага галасавання будуць выбраны пераможцы намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый". Акрамя таго, журы выбера пераможцаў і лаўрэатаў у пяці ўзроставых катэгорыях: 6-8 гадоў, 9-11 гадоў, 12-14 гадоў, 15-17 гадоў і дарослыя. Спецыяльныя прызы таксама падрыхтуюць ТК "Зорка", Расійскі рух школьнікаў, ваенна-патрыятычны рух "Юнармія".

Вынікі конкурсу будуць падведзены 20 жніўня. Пераможцаў і ўдзельнікаў чакаюць цудоўныя падарункі ад Музея Перамогі і партнёраў конкурсу - Расійскага руху школьнікаў, "Юнарміі", ТК "Зорка", сеткі магазінаў "Перадзвіжнік" і завода мастацкіх фарбаў "Неўская палітра".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі