Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 красавіка 2022, 15:05

Малавядомыя факты з жыцця Янкі Купалы ў гады ВАВ прадставяць на выставе ў Мінску

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 28 красавіка правядзе прэзентацыю выставачнага праекта "За шчасця лепшага вясну...". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Прэзентацыя прымеркавана да Дня Перамогі і прысвечана творчаму жыццю Янкі Купалы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На ёй прадставяць малавядомыя моманты з жыцця паэта і Беларусі, якая перажыла трагедыю генацыду ў гады нацысцкай акупацыі.

"Паэт належаў да пакалення, якое перажыло націск дзвюх сусветных войнаў. Янка Купала, непасрэдны ўдзельнік і сведка, ніколі не мірыўся з вайной, выкрываючы яе антычалавечую сутнасць. З пазіцый высокага гуманізму ён асвятляў тэму вайны і міру ў сваіх вершах і публіцыстыцы. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны яго слова стала зброяй у барацьбе з фашызмам", - расказалі ў прэс-службе.

На выставе прадставяць работы розных мастакоў, асабістыя рэчы паэты, вершы і публіцыстыку Янкі Купалы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дакументы і фатаграфіі ўзновяць нялёгкі шлях паэта на апошнім этапе яго жыцця. Акрамя таго, для гасцей вечарыны адбудзецца куратарская экскурсія, а таксама прагучаць патрыятычныя вершы Янкі Купалы.

Прэзентацыя пачнецца ў 18.30. Выстава прадоўжыцца з 28 красавіка па 10 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі