Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 снежня 2018, 12:48

Маладзёжны тэатр эстрады запрашае юных гледачоў на навагоднія мюзіклы

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны тэатр эстрады запрашае юных гледачоў на навагоднія мюзіклы "Па Шчупаковым загадзе, па Навагоднім жаданні" і "Навагодняя акадэмія", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны рэжысёр тэатра Марыя Траццякова.

"Маладзёжны тэатр эстрады ў час канікул для сваіх маленькіх гледачоў традыцыйна рыхтуе сюрпрызы - дзіцячыя пастаноўкі і мюзіклы, якія з поспехам ідуць як на сцэне нашага тэатра, так і на іншых пляцоўках. На гэты раз у Тэатры эстрады мы пакажам новую гісторыю пра Ямелю "Па Шчупаковым загадзе, па Навагоднім жаданні". На пляцоўцы на пр.Пераможцаў, 14 - мюзікл "Навагодняя акадэмія", у якім раскажам аб спецыяльнай навучальнай установе, дзе спасцігаюць азы чараўніцтва будучыя Дзяды Марозы і Снягурачкі. Там здараецца калізія - адна шкодная супрацоўніца, Мадам страчаны час, якая марыла ў маладосці стаць Снягурачкай, вырашае, што калі ёй удасца павярнуць час назад, то яна зможа змяніць свой лёс. Для гэтага ёй трэба выкрасці чароўны гадзіннік Дзеда Мароза, сканструяваны галоўным персанажам нашай пастаноўкі - хлопчыкам-геніем, з яго дапамогай можна вярнуцца ў мінулае", - расказала Марыя Траццякова.

Паводле яе слоў, абедзве пастаноўкі задзейнічаюць як дарослых артыстаў Тэатра эстрады, так і юных - выхаванцаў Творчай майстэрні эстраднага мастацтва "Хвілінка". А пасля кожнага паказу мюзікла для гледачоў падрыхтавалі 20-мінутную гульнявую праграму каля ёлкі.

Музычны спектакль "Па Шчупаковым загадзе, па Навагоднім жаданні" будзе праходзіць у Маладзёжным тэатры эстрады з 22 снежня па 7 студзеня, а мюзікл "Навагодняя акадэмія" - на пляцоўцы адміністрацыйнага комплексу "Пераможцаў, 14" з 26 снежня па 7 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі