Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 жніўня 2021, 10:36

Маладзёжны тэатр эстрады шукае новыя імёны

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны тэатр эстрады аб'явіў аб кастынгу акцёраў, выканаўцаў, кампазітараў, аўтараў літаратурных твораў і артыстаў размоўнага жанру. Прыём заявак прадоўжыцца да 20 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў канцэртным аддзеле тэатра.

"Тэатр эстрады стаў не толькі платформай для стварэння і рэалізацыі розных культурных праектаў і відовішчных праграм, ён таксама з'яўляецца стартавай пляцоўкай для вялікай колькасці зорак беларускай эстрады. Таму важнай місіяй для нас стаў пошук і развіццё новых талентаў", - расказалі ў канцэртным аддзеле.

Прагляд электронных заявак і адбор удзельнікаў для праслухоўвання з удзелам экспертнага савета будуць праходзіць з 20 па 29 верасня. Фінальныя праслухоўванні адбудуцца 1 і 2 кастрычніка. Адправіць сваю заяўку можна на электронную пошту: kasting.estrada.by@gmail.com.

"Гэты кастынг мае для нас важнае значэнне, паколькі мы не проста адкрываем свае дзверы для новых артыстаў, мы зацікаўлены ў пошуку новых імёнаў беларускай эстрады. Для нас гэты працэс такі ж хвалюючы, як і для нашых канкурсантаў", - дадалі ў тэатры.

Цяпер тэатр актыўна рыхтуецца да свайго 25-га, юбілейнага сезона. Ужо 24 верасня чакаецца маштабны гала-канцэрт "Адкрыццё сезона". Гледачоў чакаюць сустрэчы з любімымі выканаўцамі, яркае шоу і шмат сюрпрызаў. Па традыцыі артысты парадуюць сваіх паклоннікаў лепшымі хітамі і відовішчнай праграмай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі