26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны тэатр эстрады падрыхтаваў для ўсіх выпускнікоў падарунак - шоу-вечарынку "Апошні званок", што пройдзе 30 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў канцэртным аддзеле тэатра.
"Шоу-вечарынка стане яркім пачаткам новага этапу ў жыцці выпускнікоў", - расказалі ў канцэртным аддзеле.
Тут абяцаюць унікальную атмасферу, папулярныя песні і магчымасць танцаваць да ўпаду. "Дзецям прадставіцца ўнікальная магчымасць на адной сцэне разам з зоркамі беларускай эстрады выканаць хіты выпускных вечароў і кавер-версіі замежных выканаўцаў. Яркім дапаўненнем праграмы стануць нумары танцавальнага праекта Fusion", - дадалі ў тэатры.
У праграме выступяць Gunesh, група ByCity, Кацярына Шумская, Аляксандр Сухараў, Ілья Пракаповіч, Інга Кісялёва, Вольга Калеснікава, Шыр, Алена Грышанава, Ганна Благава, Вольга Змуршчык, Вольга Булай і шоу-тэатр Таццяны Пановай "Хвілінка".-0-