Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лістапада 2020, 19:17

Маладзёжны музычны праект "Песні пакаленняў" стартуе ў Мінску 17 лістапада

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музычны праект "Песні пакаленняў" стартуе 17 лістапада ў 19.00 у Маладзёжным тэатры эстрады ў Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"Песні пакаленняў" - гэта ўнікальная маладзёжная музычная акцыя з удзелам вядомых артыстаў і лепшых студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, лаўрэатаў спецыяльнага фонду. Разам яны выканаюць усенародна любімыя і папулярныя песні розных гадоў, якія напісаны беларускімі і савецкімі кампазітарамі: музычныя творы "Песняроў", "Верасоў", "Сяброў", групы "Чараўніцы". Кампазіцыі маюць універсальнае культурна-гістарычнае значэнне для прадстаўнікоў розных народаў і краін.

"У перспектыве ў маштабны музычна-песенны марафон будзе ўключана большасць гарадоў і раёнаў краіны. Праект праводзіцца для захавання беларускай музычнай спадчыны і гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, пашырэння і папулярызацыі лепшых дасягненняў эстраднага мастацтва з дапамогай творчасці моладзі, а таксама фарміравання нацыянальнага эстэтычнага густу", - адзначылі арганізатары.

У праекце прымуць удзел: беларускія артысты Алёна Ланская, Ірына Дарафеева, Аляксандр Саладуха, група "Чысты голас", ансамбль "Верасы", шоу-група "Маракасы", Ангеліна Ламака, Яўген Курчыч, балет Дзмітрыя Бяззубенкі і Вольгі Шамровай, а таксама студэнты кафедры харэаграфіі і рэжысуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі