Фота з архіва
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маладзечне з 19 па 29 лютага праходзіць X Форум маладых кампазітараў Беларусі і краін СНД імя М.К. Агінскага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Асноўнай ідэяй гэтага праекта з'яўляецца максімальнае садзейнічанне творчаму фарміраванню і раскрыццю асоб маладых кампазітараў з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці", - адзначыў дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Таксама ў ліку задач выяўленне перспектыўных маладых аўтараў, фарміраванне прапаноў па канцэртным рэпертуары для сімфанічных аркестраў краін СНД з ліку найбольш яркіх твораў маладых кампазітараў.
У адукацыйнай частцы мерапрыемства задзейнічаны запрошаныя майстры.
"У рамках творчых майстэрняў Х Форуму маладых кампазітараў Беларусі і краін СНД імя М.К. Агінскага адбудзецца ўрачысты канцэрт-адкрыццё, у праграму якога ўключаны лепшыя творы, напісаныя для гэтага мерапрыемства маладымі кампазітарамі - удзельнікамі папярэдніх форумаў, адукацыйныя лекцыйныя цыклы, майстар-класы і практыкумы, творчыя сустрэчы, індывідуальныя заняткі па кампазіцыі", - расказаў Дзмітрый Раўба.
Заснавальнікамі форуму з'яўляюцца галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, Расійскі музычны саюз, Міжнародная гільдыя маладых музыкантаў Расійскага музычнага саюза, УА "Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага".-0-