Сцяг Серада, 22 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 студзеня 2017, 15:24

Макет сцэны "Еўрабачання-2017" прадставілі арганізатары

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Макет сцэны міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" прадставілі арганізатары, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе.

Канцэпцыя сцэны - кругавое афармленне, прадаўжэнне тэмы конкурсу "Вітай разнастайнасць".

Сцэна створана Фларыянам Відзерам, які з'яўляецца аўтарам канцэпцыі сцэн для "Еўрабачання" трох мінулых гадоў. Дызайн "Еўрабачання-2017" сімвалізуе, што ў маі Украіна стане цэнтрам Еўропы, і дае магчымасць знаходзіцца фанатам на блізкай адлегласці ад выканаўцаў. Дынамічны дызайн сцэны, які ўключае ў сябе некалькі медыя-паверхняў, створыць унікальныя ўмовы для кожнага нумара, дазваляючы кожнаму выканаўцу прадэманстраваць разнастайнасць у сваіх выступленнях.

Як паведамлялася, 30 студзеня арганізатары аб'явілі тэму конкурсу. У мастацкім афармленні шоу будзе выкарыстаны вобраз традыцыйных ўкраінскіх караляў - наміста. Наміста з'яўляецца не проста ўпрыгажэннем, а ахоўным амулетам, сімвалам прыгажосці і здароўя. Наміста складаецца з мноства розных пацерак, кожная з якіх мае ўласны дызайн, што сведчыць як аб разнастайнасці, так і індывідуальнасці. Лагатып, заснаваны на вобразе традыцыйнага амулета, звязвае гісторыю, спадчыну і сучаснасць.

"Еўрабачанне" мае афіцыйны лагатып з 2004 года, але краіны-арганізатары распрацоўваюць асобную тэму, каб адлюстраваць індывідуальнасць конкурсу.

Сёння ў горадзе-гаспадары "Еўрабачання-2017" адбудзецца перадача сімвалічных ключоў конкурсу ад Стакгольма Кіеву, а таксама жараб'ёўка паўфіналаў "Еўрабачання".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі