
Фота з архіва
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Майстры Магілёўскай вобласці паўдзельнічаюць у міжнародным конкурсе-фестывалі народнай лялькі Doll festival у Курску, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
Фестываль пройдзе ў два этапы. У час першага тура ўдзельнікі прадставяць свае работы на віртуальнай выставе-конкурсе народных лялек. Другі - вочны - этап пройдзе 23-25 верасня ў Курску, дзе і збяруцца ўдзельнікі.
Мэта фестывалю - захаванне народных традыцый, знаёмства з культурамі іншых краін. Удзел у конкурсе прымуць майстры з Беларусі, Расіі, Казахстана, Малдовы і інш.-0-