
9 снежня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Майстар-клас па стварэнні ёлачнай цацкі "Ёлачны зайчык" пройдзе 11 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў аддзеле навукова-выдавецкай дзейнасці і маркетынгу ўстановы культуры.
"Навагодняя майстэрня дапаможа вялікім і маленькім наведвальнікам уласнымі рукамі стварыць арыгінальнае святочнае ўпрыгажэнне, - адзначылі ў музеі. - Яно ўпрыгожыць любы інтэр'ер альбо стане выдатным падарункам для сяброў і блізкіх. Безумоўна, у магазінах прапануюць шырокі выбар і разнастайнасць гатовых навагодніх цацак, аднак аўтарскія рукатворныя рэчы заўсёды выйграюць, бо ад іх вее цяплом стварыўшага іх чалавека".
На майстар-клас можна прыходзіць цэлымі сем'ямі. І праведзены разам час стане часткай добрых святочных успамінаў.-0-