Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 кастрычніка 2020, 16:01

Майстар-клас па ручной лепцы з гліны пройдзе ў галерэі "Універсітэт культуры"

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Майстар-клас "Музыкі граюць, граюць..." па стварэнні мастацкага вобраза з гліны метадам ручной лепкі адбудзецца 20 кастрычніка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Мерапрыемства пройдзе ў экспазіцыйнай прасторы арт-праекта "Прыгажосць і суладдзе". Майстар-клас правядзе дацэнт кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Тамара Васюк. Гасцям прадставяць эксклюзіўны працэс стварэння вобразаў музыкантаў у глінянай дробнай пластыцы. Сярод іх - дудар з ляпной тэкстыльнай фактурай і скрыпач з музычным інструментам у камбінаванай тэхніцы. У час майстар-класа правядуць аглядную экскурсію па выставе "Прыгажосць і суладдзе", на якой аўтар азнаёміць з гісторыяй кафедры і стварэннем праекта "Настаўнікі і вучні".

Арт-праект "Прыгажосць і суладдзе" прысвечаны 45-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У галерэі "Універсітэт культуры" прадстаўлены шырокі спектр дасягненняў педагогаў і выпускнікоў кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Экспазіцыя прадстаўляе творы сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісу, графікі, скульптуры, вядомых мастакоў-педагогаў і выпускнікоў БДУКМ. Праект завершыцца 30 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі