Фота НММ
12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава твораў скульптуры і графікі Мікалая Іванавіча Кандрацьева, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння майстра, праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Мікалай Кандрацьеў - аўтар знакавых скульптурных кампазіцый, такіх як мемарыяльны комплекс "Брыцалавічы" Магілёўскай вобласці і мемарыял "Загінулых чакаюць вечна" Мінскай вобласці, а таксама работ "Дзеці гуляюць" і "Мацярынства" ў Мінску. Спадчына майстра ўключае творы, створаныя ў розных матэрыялах і тэхніках, якія адлюстроўваюць глыбокія перажыванні, памяць пра вайну і філасофскае асэнсаванне свету. Творчыя і турыстычныя паездкі па краіне і за мяжу пакладзены ў аснову мноства скульптурных і графічных серый.
Майстар працаваў у камені, метале, дрэве, гліне, гіпсе - усё было падуладна яго рукам. Пастэль, акварэль, аловак, сангвін, вугаль, алей - любая тэхніка захапляла Мікалая Кандрацьева. Партрэт, гістарычны жанр, сюжэтна-тэматычная карціна - яго цікавілі розныя жанры. Ва ўсім ён знаходзіў натхненне, і яму заўсёды было пра што расказаць.
Экспазіцыя, якая ахоплівае перыяд творчасці з 1949 па 1997 год, уключае творы з Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, фондаў Беларускага саюза мастакоў і Музея Мінскага трактарнага завода. Таксама прадстаўлены работы і матэрыялы з сямейнага архіва мастака. Дапаўняюць экспазіцыйную прастору прадметы інтэр'ера і дэкору са збору Музея гісторыі горада Мінска і сям'і мастака.
Экспазіцыя прадоўжыць работу да 17 жніўня.-0-