ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 красавіка 2023, 14:10

Магістрант БДПУ перамог на конкурсе музычна-мастацкай творчасці China Award

Фота з архіва
Фота з архіва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магістрант Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта стаў пераможцам І Міжнароднага конкурсу музычна-мастацкай творчасці China Award, які ў завочным фармаце прайшоў у Пекіне (Кітай), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

У экспертным савеце праекта выступілі вядучыя спецыялісты ў галіне мастацтва Кітая. "Магістрант факультэта эстэтычнай адукацыі Лі Цзялінь заваяваў званне лаўрэата І ступені ў намінацыі "Фартэпіяна". Выкладчык кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Ганна Лебедзева атрымала спецыяльнае падзячнае пісьмо ад арганізатараў конкурсу, у якім адзначаны высокі прафесійны ўзровень падрыхтоўкі ўдзельніка конкурсу і выносіцца падзяка за выдатна праведзеную работу", - адзначылі ў прэс-службе БДПУ.

На І Міжнародным конкурсе музычна-мастацкай творчасці China Award свае таленты прадэманстравалі юныя артысты з Кітая, Расіі і Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі