Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 ліпеня 2019, 12:27

Магілёўскі драмтэатр рыхтуе прэм'еру паводле п'есы Альберта Гурнея "Любоўныя пісьмы"

1 ліпеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Прэм'еру спектакля паводле п'есы амерыканскага аўтара Альберта Гурнея "Любоўныя пісьмы" рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Пастаноўку ставіць малады рэжысёр студэнтка пятага курса Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург) Каміля Хусаінава. Дзяўчыну добра ведае магілёўскі глядач. У тэатры яна паставіла спектакль "Жоўты пясочак", а таксама ўдзельнічала ў рабоце над камедыяй "Тры прыгажуні". На гэты раз увагу таленавітага рэжысёра прыцягнула творчасць Альберта Гурнея.

У сярэдзіне 70-х гадоў яго называлі самым шматабяцальным драматургам ЗША. Гэта званне ён пацвердзіў у наступныя дзесяцігоддзі. П'есы Гурнея не аднойчы ўваходзілі ў прэстыжную анталогію "Лепшыя амерыканскія п'есы года".

"Любоўныя пісьмы" - гэта канспект двух жыццяў, двух лёсаў, кранальная гісторыя Мелісы і Эндзі. Яны пішуць пісьмы адзін аднаму і ствараюць у іх сваю чароўную краіну Оз. Героі запячатваюць у канверты думкі і пачуцці. Пісьмы становяцца іх каханнем, а каханне - пісьмамі. Але ў жыцця свой уклад, і яно рэдка паходзіць на казку.

У спектаклі заняты заслужаны артыст Беларусі Васіль Галец і актрыса Галіна Угначова. Прэм'ерныя паказы запланаваны на 24-25 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі