ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 25 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 лістапада 2019, 11:15

Лізавета Міснікава рыхтуецца да другой рэпетыцыі на галоўнай сцэне дзіцячага "Еўрабачання"

Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі
Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі

21 лістапада, Глівіцэ /Святлана Сухарко - БЕЛТА/. Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" Лізавета Міснікава рыхтуецца да другой індывідуальнай рэпетыцыі на галоўнай сцэне песеннага форуму - Arena Gliwice, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першая рэпетыцыя адбылася 19 лістапада, сёння - пройдзе другая. Дарэчы, па яе выніках будзе вызначаны ўрывак нумара, які апублікуюць у інтэрнэце для галасавання. Гэтымі днямі ў Глівіцэ прайшлі здымкі персанальнай візіткі, якая будзе папярэднічаць выступленню беларускай канкурсанткі ў фінале. Па сюжэце Лізавета глядзіць у тэлескоп і пераносіцца ў іншую прастору, дзе катаецца на веласіпедзе па мясцовым наваколлі.

Прэс-канферэнцыя для афіцыйных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц дзіцячага "Еўрабачання-2019" і генеральны прагон гала-канцэрта пройдуць 23 лістапада. Фінальнае шоу адбудзецца 24 лістапада. На сцэну Arena Gliwice выйдуць юныя таленты з 19 краін: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Расіі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Украіны, Уэльса, Францыі і гаспадыні цяперашняга конкурсу - Польшчы.

Прамую трансляцыю грандыёзнага песеннага форуму будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі. Каменціраваць шоу будзе журналіст АТН і вядучы "Беларусь 1" Яўген Перлін. Адкрые выступленні канкурсантаў прадстаўнік Аўстраліі, завершыць - удзельнік з Сербіі, а беларуская выканаўца выйдзе на сцэну сёмай. Слоган конкурсу ў гэтым годзе - "Падзяліся радасцю".

Як паведамлялася раней, з 22 лістапада, у адпаведнасці з правіламі міжнароднага конкурсу беларусы змогуць падтрымаць Лізавету Міснікаву, прагаласаваўшы за кампазіцыю "Попельны" на сайце песеннага форуму www.junioreurovision.tv. Пачынаючы з гэтага дня можна будзе прагледзець відэаролікі з выступленнямі канкурсантаў і выбраць ад трох да пяці артыстаў, якія спадабаліся, у тым ліку ўдзельніка ад сваёй краіны. Акно для галасавання закрыецца непасрэдна перад канцэртам у нядзелю, 24 лістапада, і зноў адкрыецца, калі ўсе песні будуць выкананы, але толькі на 15 хвілін.

Беларусь удзельнічае ў конкурсе песні з моманту яго заснавання - з 2003 года. На рахунку краіны дзве перамогі: у 2005-м конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007-м - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". У мінулым годзе Беларусь ужо другі раз была гаспадыняй дзіцячага "Еўрабачання" і сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю форуму: на сцэне "Мінск-Арэны" выступілі юныя артысты з 20 краін.

Арганізацыю і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019", а таксама трансляцыю песеннага форуму ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі