Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 кастрычніка 2020, 12:15

Літаратурны вечар памяці Фрыдрыха Шылера прайшоў у Доме дружбы

29 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Літаратурны вечар, прысвечаны творчасці нямецкага паэта і філосафа Фрыдрыха Шылера, адбыўся ў Доме дружбы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аматары творчасці Фрыдрыха Шылера, а гэта былі ў асноўным студэнты і навучэнцы сталічных навучальных устаноў, самі выбралі творы, якія дэкламавалі перад публікай. Вядучая вечара Алеся Даменікова расказала пра жыццёвыя вехі паэта, які вядомы таксама як драматург, прафесар гісторыі і ваенны ўрач, прадстаўнік рамантызму (у больш вузкім сэнсе - германскага) у літаратуры. Дарэчы, Шылер - аўтар "Оды радасці", змененая версія якой стала тэкстам гімна Еўрапейскага саюза. Цікавы гістарычны факт: у 1823 годзе, пасля смерці Шылера, словы яго верша выкарыстаў Людвіг ван Бетховен у чацвёртай (фінальнай) частцы сваёй Дзявятай сімфоніі. Камітэт міністраў Савета Еўропы афіцыйна аб'явіў еўрапейскі гімн 19 студзеня 1972 года ў Страсбургу - 4-я частка 9-й сімфоніі Людвіга ван Бетховена.

Фрыдрых Шылер увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як гуманіст. 17 гадоў ён цесна сябраваў з Іаганам Гётэ, якога натхняў на завяршэнне твораў. Гэты час дружбы двух паэтаў і іх літаратуразнаўчая палеміка ўвайшлі ў нямецкую літаратуру пад назвай "веймарскі класіцызм".

Літаратурная сустрэча прайшла пераважна на нямецкай мове, на ёй гучалі паэтычныя творы ў выкананні студэнтаў МДЛУ, каледжа прадпрымальніцкай дзейнасці і гімназіі нумар 7. Вершы Шылера перакладзены і на беларускую мову, якія таксама ў гэты вечар дэкламаваліся ў сценах Дома дружбы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі