1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" адкрыўся ў мінскім кінатэатры "Піянер" фільмам расійскага сцэнарыста і рэжысёра Таццяны Мірошнік "Слёзы дракона", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Фільм створаны паводле матываў бурацкіх казак і легенд. Аб праведзенай рабоце расказала журналістам рэжысёр. Паводле яе слоў, сцэнарый з'явіўся дзякуючы сумеснай рабоце з пісьменніцай, паэтэсай Яўгеніяй Фахрутдзінавай. "Яна вельмі добра ведае бурацкую культуру. Я драматург. Разам у нас атрымалася вельмі добрая сумесная творчасць", - сказала яна.

Кампазітарам выступіў невідушчы вельмі таленавіты бурацкі кампазітар Лудуб Ачыраў. Ён пісаў душой. Стварыў музыку, не бачачы карцінак, але вельмі дакладна трапляючы ў кожны акцэнт. У фільме гучыць шмат этнічнай музыкі, ды і сам кампазітар ёсць у фільме, дзе іграе на нацыянальным бурацкім інструменце з конскага воласа.
Над фільмам працавалі ўсяго некалькі прафесійных акцёраў бурацкага тэатра. Астатнія героі - самародкі, людзі, якіх шукалі па ўсёй Бураціі. Галоўны герой - фальклорны спявак, студэнт каледжа мастацтваў імя П.І.Чайкоўскага ва Улан-Удэ, усе песні на бурацкай мове ён спявае сам. Глядач можа ўбачыць вельмі прыгожыя касцюмы воінаў са скуры, металу - у гэтым дапамаглі мангольскія калегі.

Ды і ў цэлым Бурація дапамагала здымачнай групе літаральна ва ўсім - дастаткова было кінуць кліч, адзначыла Таццяна Мірошнік. "Мы гаворым, што нам патрэбны адзін конскі хвост - нам прыносяць 10 конскіх хвастоў. Нам дапамагалі ўсе людзі, яны хацелі, каб пра іх было знята гэта кіно", - сказала яна.
Рэжысёр заўважыла, што, задумваючы фільм, разлічвала зрабіць дзіцячае кіно. Аднак цяпер Таццяна Мірошнік, наведваючы розныя фестывалі, бачыць зусім розную аўдыторыю, прычым вельмі добра ўспрымаюць дарослыя. Яны акунаюцца ў казку, крыху настальгуюць, мараць, уяўляюць сябе ў свеце без гаджэтаў, беганіны, пробак.

"Нам заўсёды вельмі хочацца нечага простага, зразумелага: гэта добра, а гэта дрэнна, гэта любоў, а гэта нянавісць. У гэтым, напэўна, вялікая сіла мастацтва, якое нам можа дарыць такія цудоўныя моманты, калі праз экран акунаемся ў іншы свет", - сказала яна.
Рэжысёр заўважыла, што камандзе ўдалося вельмі дакладна перадаць атмасферу Бураціі. Пасля прэм'еры бураты дзякавалі, адзначаючы, што ў фільме няма да чаго прычапіцца. Каманда сапраўды шмат у чым з імі раілася. Напрыклад, у адной са сцэн трэба было паказаць нервовасць героя, які з сядлом заходзіць у юрту.
"Маю ўвагу звярнулі на тое, што сапраўдны бурат ніколі не кіне сядло. Гэта сакральны прадмет", - расказала рэжысёр. Таму ў кадры герой ставіць сядло і штурхае нагой мяшок.

Таццяна Мірошнік дадала, што кіно атрымалася ўніверсальнае. Маленькім дзецям будзе цікава анімацыя. Старэйшыя дзеці ўбачаць любоў, зразумеюць, што такое зайздрасць, здрада. Кожны сваё ўбачаць і дарослыя. У шырокі пракат гэту шматслойную карціну плануецца пусціць пасля Новага года.-0-
Фота Андрэя Сіняўскага