Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 ліпеня 2021, 14:51

Лінія жыцця і смерці: выстава аб Мінскім гета адкрыецца ў музеі гісторыі ВАВ 20 ліпеня

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовая экспазіцыя "Лінія жыцця і смерці. Памяці Мінскага гета і яўрэйскіх мястэчак Беларусі", прымеркаваная да 80-годдзя стварэння Мінскага гета, адкрыецца 20 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Выстава створана ў памяць аб загінулых вязнях гета і зніклых беларускіх мястэчках. "Часовая экспазіцыя прадстаўляе серыю жывапісных работ мастака Юрыя Крупянкова пра даваеннае жыццё яўрэяў у беларускіх мястэчках і пра іх трагічны лёс у гады нацысцкай акупацыі 1941-1944 гадоў. Аб'ёмныя прадметы з фондавых калекцый музея, сугучныя зместу карцін, арганічна дапоўняць і паглыбяць тэму. Фотадакументальны матэрыял раскрые наведвальнікам жахлівыя злачынствы нацыстаў супраць яўрэяў у гета Мінска і іншых гарадоў і мястэчак Беларусі", - расказалі арганізатары.

"19 ліпеня 1941 года, 80 гадоў таму, палявы камендант вермахта выдаў загад аб стварэнні Мінскага гета. 20 ліпеня 1941 года загад быў абнародаваны. Мінскае гета стала адным з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе ў гады Другой сусветнай вайны, у якой загінулі па розных крыніцах ад 88 тыс. да 100 тыс. чалавек", - адзначылі ў музеі.

Удзельнікамі-партнёрамі, якія прадаставілі матэрыялы для гэтага выставачнага праекта, выступілі Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна ў Мінску, Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў імя У.Г. Каменскага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі