31 мая, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі з 1 чэрвеня запускае новы праект "Летняя сцэна", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.
На працягу летніх месяцаў у двары музея па выхадных будуць праводзіцца канцэрты класічнай музыкі для дзяцей, магіляўчане і госці горада змогуць знаёміцца і з шэдэўрамі сучаснай класікі ў выкананні мінскіх музыкантаў.
"Мы запрашаем паглядзець і чорна-белы кінематограф разам з праектам "Кінемо", будзем прапаноўваць нават патанцаваць, напрыклад кубінскую румбу", - расказалі ў музеі. Можна будзе выпіць гарачыя напіткі і сітра, а залай для гледачоў стане звычайны газон, таму з сабой пажадана браць турыстычныя дыванкі або раскладныя стульчыкі.
У дзень адкрыцця "Летняй сцэны", 1 чэрвеня, запланаваны адразу два канцэрты: для дзяцей - "Пеця і воўк" Сяргея Пракоф'ева, а ў 21.00 выступіць аркестр "Вока" з Мінска (салісты Алег Яцына і Марына Новак).-0-