Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 лістапада 2025, 18:23

Лепшыя спектаклі краіны выберуць на "Нацыянальнай тэатральнай прэміі" з рэкорднай колькасці намінантаў

Фота з архіва
Фота з архіва
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшыя спектаклі краіны выберуць на VIII Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія", паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Конкурс праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Журы і гледачы ацэняць 37 пастановак ад 27 тэатральных калектываў з розных гарадоў краіны: Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Маладзечна, Бабруйска, Віцебска, Магілёва. Такая колькасць тэатраў за ўсю гісторыю конкурсу ўдзельнічае ўпершыню.

Канкурсанты будуць змагацца за перамогу ў намінацыях "Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны", "Лепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны", "Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва", "Лепшы спектакль тэатра лялек", "Лепшы оперны спектакль", "Лепшы спектакль балета", "Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл".

Па традыцыі мінскія тэатры пакажуць спектаклі на сваіх сцэнах, а іншагароднія - на сцэне Купалаўскага. Так, ужо 18 лістапада тэатр імя Янкі Купалы, які з'яўляецца дырэкцыяй Нацыянальнай тэатральнай прэміі, гасцінна сустрэне ў сябе першых удзельнікаў - артыстаў Беларускага тэатра "Лялька" з Віцебска з кранальным спектаклем "Дзюймовачка". Лепшыя пастаноўкі ўзнагародзяць на сцэне Купалаўскага 3 снежня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі