Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лістапада 2021, 15:56

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў БДУКМ прадставяць на выстаўцы ў Мінску

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўку дыпломных работ выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прадставяць 10 лістапада ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі - дыпломныя праекты студэнтаў факультэта мастацкай культуры кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выпускнікі прэзентуюць аўтарскія творы ў розных відах і напрамках сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, такіх як: кераміка, ткацтва, батык. Паводле слоў арганізатараў, гэтыя работы былі сабраны за перыяд навучання студэнтаў ва ўніверсітэце.

"Маладыя аўтары стварылі сучасныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з улікам народных традыцый, павевамі актуальнага мастацтва, выкарыстоўваючы пры гэтым новыя формы самавыяўлення. Работы для выставачнага праекта адбіраліся пры садзейнічанні вядучых выкладчыкаў кафедры", - адзначылі арганізатары.

Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДУКМ больш за 25 гадоў ажыццяўляе педагагічную, выхаваўчую і навукова-даследчую дзейнасць у галіне народнага мастацтва. За гэты перыяд была падрыхтавана значная колькасць высокапрафесійных спецыялістаў, якія займаюцца педагагічнай, творчай і навуковай дзейнасцю ў Беларусі. Выпускнікі прадаўжаюць работу па адраджэнні, захаванні, развіцці і трансляцыі традыцыйнага народнага мастацтва ў сацыякультурнай сферы сучаснага грамадства. Кафедра супрацоўнічае з многімі вытворчымі, навуковымі і навучальнымі ўстановамі блізкага замежжа. Рэгулярна праводзіць мастацкія выстаўкі і конкурсы.

Экспазіцыя будзе працаваць па 30 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі