Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 мая 2022, 14:05

Лепшых выканаўцаў патрыятычнай песні выберуць на фестывалі ў Гродне

6 мая, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродне ў рамках святкавання 77-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне выберуць лепшых выканаўцаў патрыятычнай песні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абкаме БРСМ.

"Удзел у фестывалі "Сэрца зямлі маёй" прыме таленавітая моладзь з усіх куткоў Гродзенскай вобласці. У фінале конкурсу выступяць каля 30 выканаўцаў - пераможцы раённых песенных конкурсаў. Сольныя спевакі, дуэты і вакальныя групы выканаюць песні пра Радзіму, прыгажосць беларускай зямлі, Вялікую Айчынную вайну і яе герояў", - расказалі ў БРСМ.

Ацэньваць выступленні і выбіраць лепшых будзе кампетэнтнае журы. Пераможцаў вызначаць у намінацыях "Саліст-вакаліст", "Дуэты, трыа, вакальныя групы" і "Прафесіянал". Гран-пры фестывалю ўдастоіцца самы запамінальны і арыгінальны нумар.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Гродзенскі абласны камітэт ГА "БРСМ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі