Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 верасня 2018, 19:30

Лепшую беларускую кароткаметражку выберуць гледачы фестывалю Kinosmena

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшую беларускую кароткаметражку выберуць гледачы фестывалю Kinosmena 19 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Рэжысёры прадставяць свае работы, якія ўдзельнічаюць у нацыянальным конкурсе фестывалю. Пасля прагляду адбудзецца галасаванне. Трапіць у лік гледачоў можна па папярэдняй рэгістрацыі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце форуму.

У праграме ўдзельнічаюць фільмы "Пагавары са мной" (рэжысёр Ігнат Качан); "Людзі ў шэрым" (рэжысёр Сяргей Куклоў); "Наша ўсё" (рэжысёр Алена Судак); "Пляж/лес/тамбур" (рэжысёр Кірыл Галіцкі); "Супрамат" (рэжысёр Андрэй Цімафееў).

Фестываль Kinosmena пройдзе 19-23 верасня ў сетцы мінскіх кінатэатраў Silver Screen, кінатэатры "Беларусь" Мінска і ў кінатэатрах гарадоў краіны.

Kinosmena прадстаўляе работы беларускіх і замежных кінематаграфістаў, адабраныя членамі журы, і разам з гледачамі выбірае пераможцу. Таксама прадугледжваецца пазаконкурсная праграма з фільмаў, якія не ўвайшлі ў асноўны конкурс, але ўяўляюць цікавасць для гледачоў. Усяго на форум паступіла 4 тыс. 500 заявак са 125 краін.

Гран-пры фестывалю ўручаецца за лепшы фільм па выніках галасавання журы і гледачоў.

Мінскі міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў Kinosmena - штогадовая культурная падзея - праходзіць пад патранатам Беларускага саюза кінематаграфістаў і адобрана Міністэрствам культуры Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі