Сцяг Аўторак, 22 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 красавіка 2025, 09:46

Лекцыі, майстар-класы, экскурсіі, гульні. У Беларусі пройдзе "Бібліяноч-2025"

Фота з архіва
Фота з архіва
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 25 красавіка пройдзе "Бібліяноч-2025" - культурна-асветная акцыя ў падтрымку чытання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Як расказалі ў ведамстве, у гэты вечар бібліятэкі пашыраць фармат сваёй работы і прадставяць наведвальнікам незвычайныя культурныя праграмы.

На гэты момант удзел у акцыі плануюць 21 горад і 28 бібліятэк. У Мінкультуры падкрэслілі, што насычаная і маштабная праграма акцыі "Бібліяноч-2025" уключае мноства тэматычных пляцовак: лекцыі, майстар-класы, экскурсіі, творчыя сустрэчы, гульні для дзяцей і дарослых, а таксама іншыя пазнавальныя забавы.

У Мінску тэматычныя пляцоўкі разгорнуцца ў Нацыянальнай бібліятэцы, Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэцы, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (работа будзе арганізавана сумесна з Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай імя І.С.Лупіновіча НАН Беларусі), Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы і Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі