Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Легендарны балет "Жызэль" вяртаецца на сцэну Беларускага музычнага тэатра

Культура 26.04.2019 | 15:24

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Балет Адольфа Адана "Жызэль" вяртаецца на сцэну Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Прэм'ера спектакля адбудзецца 27 чэрвеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы маркетынгу БДАМТ Вольга Гудожнікава.

"Балет быў у рэпертуары нашага тэатра ў 80-я гады. Цяпер вырашылі зноў яго паставіць у новых дэкарацыях і касцюмах. Харэаграфія будзе класічная, яе ставіць балетмайстар-пастаноўшчык народная артыстка Беларусі Кацярына Фадзеева, - расказала Вольга Гудожнікава. - Над спектаклем таксама працуюць дырыжор-пастаноўшчык Мікалай Макарэвіч, мастак-пастаноўшчык Ілья Падкапаеў і трупа класічнага балета тэатра".

"Жызэль" упершыню ўбачыла свет 28 чэрвеня 1841 года. Прэм'ера балета мела ашаламляльны поспех і захопленыя водгукі крытыкаў. Тэатр Ле-Пелецье ў Парыжы на працягу цэлага месяца даваў толькі "Жызэль". Цікава, што музыка балета, якая прынесла свайму аўтару сусветнае прызнанне, была напісана Адольфам Аданам усяго за дзесяць дзён. У пачатку XX стагоддзя заходняе балетнае мастацтва практычна прыйшло ў заняпад, і некалі славуты балет захаваўся толькі дзякуючы рускай сцэне. Менавіта версія Марыуса Пеціпа, якую паспяхова выканалі ў 1910 годзе ў час "Рускіх сезонаў за мяжой", змагла зноў абудзіць цікавасць да "Жызэлі" на яе радзіме.

Сярод арыгінальных пастановак гэтага спектакля вылучаецца работа шведскага харэографа Матса Эка 1982 года. У яго версіі першы акт практычна не адыходзіць ад першапачатковай версіі, вось толькі галоўная гераіня не памірае, а пачынае буяніць, і жыхары яе спрабуюць супакоіць. Жызэль трапляе ў псіхіятрычную лячэбніцу і ў выніку ратуе свайго каханага зусім не ад віліс, а ад раз'юшаных пацыентаў.

"А вось якую версію балета "Жызэль" прапануе наш тэатр, гледачы даведаюцца на яго прэм'еры", - сказала Вольга Гудожнікава.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.