Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 студзеня 2020, 12:52

Лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя К.Тураўскага ўшаноўвалі ў Гомелі

23 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Ушаноўванне лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага адбылося сёння ў Гомельскім аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароды па выніках 2019 года - а гэта не толькі грашовая прэмія, але і выданне твораў лаўрэатаў - уручыў старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей. У намінацыі "Паэзія" лепшай прызнана Алена Мацвіенка, "Проза" - Міхаіл Кавалёў, "Дзіцячая літаратура" - Соф'я Шах, "Публіцыстыка і літаратурная крытыка" - Вольга Раўчанка, "Адкрыццё года" - Вольга Астапенка.

У намінацыі "Адкрыццё года" перамагла Вольга Астапенка

Для таго каб жыхары вобласці змаглі азнаёміцца з лепшымі творамі гомельскіх аўтараў, палавіну тыражу накіруюць у публічныя бібліятэкі і бібліятэкі ўстаноў адукацыі.

У намінацыі "Публіцыстыка і літаратурная крытыка" лепшай прызнана Вольга Раўчанка

Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч падзякаваў аблвыканкаму за падтрымку пісьменніцкай працы. Ён адзначыў, што на гомельскай зямлі ёсць нямала таленавітых паслядоўнікаў вядомых майстроў мастацкага слова.

Лаўрэаты прэміі

Рашэнне аб падтрымцы лепшых пісьменнікаў рэгіёна было прынята Гомельскім аблвыканкамам у 2013 годзе. З таго моманту лаўрэатамі прэміі сталі 34 аўтары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі